Бугагашанькі: Запасаемся папкорнам! #гетманАстрожскі рашыў паваяваць. Замест таго, каб сядзець пад венікам у Барысаве разам з каралём Жыгімонтам, пайшоў насустрач маскоўцам.

Барысавец: Я бачыў гэты дзвіж – ішлі да вакзала. Фігня нейкая, а не войска. Тры з паловай чалавекі і гарматы іржавыя.

Реаліст: А маскавітаў тым часам – 80 тысяч. Фоткі тут: #великийкнязьмосковский, #житиемое

Webdesign: Яны там што – фаташопам не карыстаюцца? Фоткі праўленыя ў Вардзе.

Khan Girey MC: У Ардзе? Прычым тут Арда? Я ўвогуле ў гэты кіпіш не лезу.

Sigismundus Rex: Ага, ты глядзіш, чым скончыцца.

Khan Girey MC:;)

Patryjot: Blin, zlosc razbiraje. I kamu davieryli kamandavac! Hety Astrozhski navat na bielaruskaj movie nie razmaulaje, na niejkaj trasiancy! Jak jon moza kahosci pieramahchy, kali karystajecca kirylicaj?!

Абазнаны: Астрожскі робіць памылку за памылкай! Вось асноўнае занатаваў:

1) Яго войска едзе на конях, а трэба ісці пешшу, іначай коні стомяцца і ад іх не будзе толку падчас бітвы. Дарэчы, і гарматы лепш, каб цягнулі людзі.

2) Ён абраў неправільную пару года: увосень часта бывае дождж, ад яго могуць паржавець даспехі і адсырэць порах.

3) Не знаю, што ў яго з правіянтам, але арганізму пры вялікіх фізічных нагрузках НЕАБХОДНЫЯ вітаміны: авакада, манга, персікавы сок.

4) Глупа сустракаць маскавітаў на мяжы: лепш даваць генеральную бітву пад Вільняй, тады матывацыя ў войска будзе вышэйшая. А маскавіты стомяцца, абрабаваўшы палову Беларусі.

5) І ўвогуле, генеральная бітва – глупства. Лепей нападаць малымі атрадамі і здавацца ў палон. А потым усім разам разарваць вяроўкі, захапіць зброю і нечакана напасці на ворага!

2Абазнаны: А ты сам хоць раз на вайне быў?

Абазнаны: Можна падумаць,мне ёсць час.

Реаліст: Маскавітаў нельга перамагчы. І вядзе сам Чаляднін! Трэба аддаваць Смаленск і Полацк.

Челяднин: Вчера на можайском базаре подходит ко мне холоп, ложит в руку 20 пенязей и говорит, чтобы я купил одну кольчугу. И такая вся Московия. Победим!

миша: Слава Московии! Слава Челяднину-освободителю!

Пацыфіст: У краіны – гіганцкая замежная пазыка, а кароль Жыгімонт замест таго, каб рэфармаваць эканоміку, правакуе канфлікты на пустым месцы з Васілём ІІІ.

миша: зачем нам, жителям беломосковии, смоленск? Ведь это исконная московская земля – как про нее пушкин напишет: московских стен старинный щит. и вообще – мы один народ!

Валацуга 2миша: Гэта ты, троль казельскі? Дзве капейкі за пост, новы зіпун за перапост?

Бугагашанькі: Навіны з палёў! Астрожскі пераходзіць Крапіўну! Фоткі тут: #jury_radzivil

Абазнаны: Ідыёты! Трэба было пералятаць яе на паветраных шарах, каб коні не стаміліся!

Аршанка: мала таго, што месца выбраў няправільна, яшчэ і войска ў балота гоніць. Маскавіты яго раздушаць, як клапа.

Васіль: Князь Канстанцін – маскоўскі шпіён. Я дакладна ведаю! Па-першае, праваслаўны. Па-другое, ну падумайце: як можна было ўцячы з маскоўскага палону? Яму яўна дапамаглі

Khan Girey MC:

____________

Па-першае, праваслаўны.

Ах, прыняў бы ён іслам! Мы б з ім такое замуцілі!

Вадим: #ТупыеЛитвины продолжают озадачивать: Острожский загнал всю артиллерию в маленький лесок в тылу.

Віленчук: Мудазвон! Маскавіты адным махам забяруць усю артылерыю!

Драб 2Віленчук: Як забяруць? Яна ж у нашым тыле.

Віленчук 2Драб: Абыдуць з тылу і забяруць!

Драб 2Віленчук: Як абыдуць — за намі ж рака…

Віленчук 2Драб: Пайшоў ты!!!!

Абазнаны: Гарматы трэба было выстаўляць перад фронтам!

Вадим: Пушки нужно было отдать московитам — им нужнее.

Пацыфіст: Маскоўцам трэба было выдаць караля Жыгімонта! Тады і вайне канец! Пііііс!

Челяднин: Вчера на можайском базаре подходит ко мне холоп, ложит в руку 50 пенязей и говорит, чтобы я купил одну кольчугу. И такая вся Московия. Победим!

Канстанцін: У той кальчузе цябе, маскалік, і закапаюць.

Бугагашанькі: Ну паняслася! Пачалі біцца. Анлайн-трансляцыя тут.

Абазнаны: Ну хто ТАК ідзе ў атаку! Слоў няма! А коні! Коні якія стомленыя!

Васіль: Ну вось, што я і казаў – адступаюць.

Радимыч: Все вы – жители Вильни в первом поколении. Привыкли крестоносцев дубинами лупить в деревнях. Куда вам против великого князя московского!

Аршанка: Усе мужчыны — слабакі!

Вадим: даже отступить толком не могут – бросились кто куда врассыпную. Правильно про них Лобин напишет.

Васіль: І, як вынік, мы ўсе ў дупе: маскоўцы разбіваюць Астрожскага і забіраюць усе гар… Пачакайце — што адбываецца???????

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?