Музыка1010

Владимир Орлов: «Песняры» познакомили меня, советского мальчика, с национальным космосом

1 верасьня спаўняецца 45 год «Песьнярам», безумоўна галоўнаму беларускаму гурту сучаснасьці. З гэтай нагоды партал Tuzin.fm, кампанія «Будзьма беларусамі» і фонд «Вяртаньне» прадстаўляюць праект-прысьвячэньне «Re:Песьняры». Прадмову да яго напісаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Музыка здольная зьмяніць лёс чалавека. Упэўнены, бо гаворка пра мяне самога.

Калі я стаў дзесяціклясьнікам, у наш Полацак прыехалі «Песьняры», якія тады яшчэ зваліся «Лявонамі». Маючы сваімі кумірамі «Бітлоў» і «Ролінгаў», перад канцэртам я быў настроены даволі скептычна. Апрача ўсяго і сам канцэрт апынуўся пад пагрозаю. Як стала вядома, убачыўшы «Лявонаў», гарадзкое начальства выставіла ім ультыматум: або «дзікабразы» выпраўляюцца ў цырульню, або гастролі адмяняюцца. На маё велізарнае шчасьце, Уладзімер Мулявінвыбраў цырульню.

Некалькі тыдняў пасьля канцэрту я на зьдзіўленьне сябрам і знаёмым, нібыта зачараваны, напяваў «Александрыну», уражана адчуваючы, як ува мне прачынаецца зусім іншая істота. Калі не баяцца высокіх словаў, можна сказаць, што менавіта «Песьняры» далучылі мяне, савецкага хлапчука, да нацыянальнага космасу.

Другая палова ХХ стагодзьдзя засьведчыла, што рок-музыка здольная зьмяніць лёс цэлага пакаленьня.

Музыка можа перайначыць і цэлую краіну. Дзеля вяртаньня беларусам – Беларусі, на маю думку, Уладзімер Мулявін зь «Песьнярамі» зрабіў ня меней, чым Уладзімер Караткевіч.

Беларускую песьню засьпявалі мільёны нашых суайчыньнікаў, Яе пачулі ў шасьцідзесяці краінах сьвету. Сваё захапленьне «Песьнярамі» выказвалі Джон Ленан, Пол Макартні іДжордж Харысан.

Талент і геніяльная інтуіцыя Мулявіна прынесьлі ў перапоўненыя залі ня толькі народны мэляс, але і нацыянальную паэзію –Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Ларысы Геніюш. Вы памятаеце, як на пачатку 1990-х гучала песьняроўская «Пагоня»?

Ансамбль Мулявіна здзейсьніў сапраўдную сьпеўную рэвалюцыю, якая, рызыкну сказаць, у краіне зь інакшай мэнтальнасьцю мела б шанцы перарасьці ў рэвалюцыю палітычную. Пра гэта можна дыскутаваць, але не падлягае сумневу, што безь «Песьняроў» мы былі б іншымі.

Уладзімер Арлоў

12 фактаў пра ансамбаль «Песьняры», які павінен ведаць кожны:

1. Датай нараджэньня «Песьняроў» лічыцца 1 верасьня 1969 году, калі на рашэньне мастацкай рады Беларускай дзяржаўнай філярмоніі музычны калектыў пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна атрымаў статус «вакальна-інструмэнтальнага ансамблю». Яны зваліся «Лявоны», а яшчэ раней выступалі ў складзе ВІА «Арбіта-67». «Песьнярамі» назваліся часова, каб паўдзельнічаць у эстрадным конкурсе ў Маскве (1970), але так імі і засталіся, бо пасьля конкурсу прыйшла ўсесаюзная слава.

2. Мулявін – не беларус па крыві. Ён нарадзіўся ў Сьвярдлоўску (Екацерынбургу) і ў Менск патрапіў у 22-гадовым узросьце, калі паступіў на працу ў дзяржаўную філярмонію. Але менавіта зь ягоным вобразам у СССР будуць асацыяваць тыповага беларуса. 

3. «Песьняры» вынайшлі свой уласны стыль, які ня меў аналягаў ва ўсім сьвеце. Яны гарманічна спалучылі актуальную замежную музыку з каранёвым беларускімі напевамі. Мулявін называў гэты стыль «фольк-біт».

4. Дэбютная кружэлка «Песьняроў» (1971) лічыцца першым выдадзеным рок-альбомам у СССР. У аснове праграмы – беларуская народныя песьні ў музычнай апрацоўцы Ўладзімера Мулявіна, спалучаныя з модным тады біг-бітам, рок-н-рольнымі і блюзавымі мэлёдыямі. Кружэлка выйшла на фірме «Мэлёдыя» у Маскве накладам у 4 млн. асобнікаў.

5. «Песьняры» першы гурт з СССР, які меў гастролі ў ЗША (1976). Наконт той паездкі ходзяць чуткі і легенды ажно да таго, што Джон Ленан сказаў, паслухаўшы «Песьняроў», што гэта найлепшае, што ён чуў, а Пол Макартні пазайздросьціў іх галасам. Пра Мулявіна з кампаніяй напісалі ў Billbord ды паказалі па амэрыканскім тэлебачаньні. «Песьняры» таксама запісалісумесны альбом з кантры-камандай New Christie Minstrels, у якім амэрыканцы пяялі па-свойму беларускія песьні.

6. Пры асабістай сустрэчы зь Леанідам Барткевічам у 1998 годзе Джордж Харысан запрасіў «Песьняроў» узяць удзел у праекце «Бывай, XX стагодзьдзе», у межах якога плянаваўся сусьветны тур найлепшых музыкаў з розных краінаў. Праект ня быў рэалізаваны праз хваробу колішняга ўдзельніка The Beatles.

7. Паралельна з поп-гітамі, якія імгненна падхопліваліся ўсім Саюзам, «Песьняры» працавалі над канцэптуальнымі экспэрымэнтальнымі праграмамі, сярод якіх вылучаецца першая беларуская рок-опэра «Песьня пра долю» (1976) і рок-опэра«Гусьляр» (1978), якая ўвайшла ў 20-ку найлепшых праграмаў сусьветнага прагрэсіў-року па вэрсіі «Гібралтарскай энцыкляпэдыі рок-музыкі». Цікава, што пры гэтым Мулявін па першым часе не пісаў партытураў ды наогул ня меў кампазытарскай адукацыі.

8. «Песьняры» сталі першым ансамблем у СССР, які быў адзначаны «Залатым дыскам» фірмы «Мэлёдыя» (1982), што ўручаўся за продаж накладу ў 12 мільёнаў кружэлак.

9. У розных кутах СССР ствараліся клюбы аматараў творчасьці «Песьняроў» – савецкі варыянт фан-клюбу, дзе, між іншым, ахвочыя вывучалі беларускую мову.

10. Першы CD у гісторыі «Песьняроў» запісала і выдала ў Галяндыі кампанія Philips у 1994. Ён стаў адным зь першых дыскаў у беларускай музыцы і адным з двух афіцыйна выдадзеных CD у гісторыі «Песьняроў» п/к Мулявіна (другі выйшаў у 2001).

11. За увесь час існаваньня праз гурт прайшло болей за паўсотні музыкаў, а колькасьць створаных кампазыцыяў дасягае чатырох соцень. Прытым, што ў студыйнай якасьці зафіксавана ня больш за чвэрць рэпертуару ансамблю Мулявіна.

12. Адной з апошніх (а па некаторых зьвестках апошняй) песьняй, якую запісаў Уладзімер Мулявін, стаў твор «Краю родны» на верш Ларысы Геніюш. Сама паэтка вельмі любіла творчасьць «Песьняроў», называла іх «адзінымі ў Беларусі мужчынамі, здольнымі за сябе пастаяць».

Падрыхтаваў Сяргей Будкін, Tuzin.fm, фота з сайту Песьняры.com

P.S.З нагоды юбілею на «Тузіне» пройдзе адмысловыRe:Песьняры-туру якім будуць прадстаўлены вэрсіі «песьняроўскіх» гітоў у выкананьні сучасных музыкаў. MP3-прэзэнтацыі гэтых песень будуць адбывацца штодня ад 1 верасьня. На жаль, ня ўсіх. Песьні з праекту будуць даступныя для спампоўваньня толькі цягам месяца.

Комментарии10

Как живет и чем занимается Кристина Моцная — предполагаемая дочь Александра Лукашенко37

Как живет и чем занимается Кристина Моцная — предполагаемая дочь Александра Лукашенко

Все новости →
Все новости

Жену белорусского теннисиста обокрали в Питере1

Повстанцы в Сирии подошли к Хомсу, российские базы сегодня могут отрезать17

Лавров дал примирительно-обольстительное интервью Карлсону10

Сегодня доллар падает на семь копеек до 3,4 рубля

На поддержку депортированного в Беларусь экс-калиновца Василия Веремейчика собрали необходимую сумму3

На трассе Минск — Гродно заметили диких лошадей ВИДЕО1

Глава МИД Польши: Я закрою все российские консульства, если Москва продолжит диверсии5

Трамп назначил «царя» по вопросам искусственного интеллекта и криптовалют4

Пара поженилась из-за распределения. Суд признал брак фиктивным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Как живет и чем занимается Кристина Моцная — предполагаемая дочь Александра Лукашенко37

Как живет и чем занимается Кристина Моцная — предполагаемая дочь Александра Лукашенко

Главное
Все новости →