Знайсці
06.02.2023 / 13:574РусŁacБел

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. Вось чаму

Учора з'явілася інфармацыя, што на аўкцыёне прадаюцца мошчы, якія маглі належаць ці то святой Еўфрасінні Полацкай, ці то святой Параскеве. Сцвярджалася, што мошчы захоўваліся ў біскупа Баляслава Слосканса.

Нібыта мошчы беларускай святой з'явіліся ў продажы на інтэрнэт-аўкцыёне

Баляслаў Слосканс быў не чужы для беларусаў чалавек. Ён латыш, але родам з беларуска-латгальскага памежжа. Ва ўмовах савецкіх рэпрэсій служыў апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім, а пасля Другой сусветнай вайны апекаваўся беларусамі-католікамі ў дыяспары гэтак жа, як і католікамі-эмігрантамі з Латвіі і Эстоніі.

Дакументы, напісаныя рукой біскупа Слосканса, захоўваюцца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане, якую да самай сваёй смерці ўзначальваў апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў замежжа, айцец Аляксандр Надсан.

Пасля з'яўлення ў інтэрнэце інфармацыі пра выстаўленне на аўкцыён «мошчаў» пераемнік айца Надсана, пробашч беларускай парафіі ў Лондане Сяргей Стасевіч, які апякуецца бібліятэкай цяпер, у той жа вечар адшукаў некалькі дакументаў, напісаных рукой біскупа Слосканса. Дарэчы, біскуп свабодна пісаў беларускай лацінкай, адно што з уласцівымі Латгаліі лексічнымі асаблівасцямі.

Дастаткова параўнаць почырк гэтых лістоў біскупа Слосканса з почыркам дакумента, які яму прыпісваецца, каб пабачыць, што почыркі не супадаюць.

Не супадае і подпіс біскупа. Вось якім ён быў у сапраўднасці.

«Працуйце, carissimo, пакуль можаце», — звяртаецца біскуп Баляслаў Слосканс на пачатку апошняга абзаца гэтага ліста. Carissimo — гэта зварот па-італьянску, аналаг нашага «даражэнькі».

Акрамя почырку, ёсць і іншая падстава для сумневу. Калі б у біскупа захоўваліся мошчы святой, то пра гэта ведалі б звязаныя з ім людзі, у тым ліку беларус-біскуп Часлаў Сіповіч. Але такой інфармацыі няма.

Мошчы святой Еўфрасінні захоўваюцца ў Полацку. Пра мошчы святой Параскевы нічога не вядома, бо і сама яна, напэўна, выдуманы персанаж — у легендзе пра яе спляліся вобраз Еўфрасінні і іншых людзей таго часу.

На думку айца Сяргея Стасевіча, мы маем справу з падробкай, накшталт тых, што фабрыкуюцца дзялкамі ў сферы антыкварыяту. 

У гэтым выпадку маем даволі грубую падробку. Яе аўтары нават не далі сабе працы адшукаць сапраўдны почырк і подпіс Слосканса і паспрабаваць пераняць яго.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
12
1
Ramat ha golan/адказаць/
06.02.2023
Цікава, што так званыя “мошчы еўфрасінні полацкай” знаходхяцца у некалькіх месцах адначасова. Памятаю як у дзяцінстве адразу ўбачыла іх у полацку, а затым у кіеве праз некаторы час. Надта смешна гэта ўсе
2
Гісторыя/адказаць/
06.02.2023
Дарагая рэдакцыя Нашай Нівы. Зрабіце, калі ласка, разгорнуты матэрыял з меркаваннем адмыслоўцаў. Не лянуйцеся.

У крыніцазнаўстве столькі асаблівасцяў. Чалавек мог пісаць у розны час свайго жыцця, пад час розных абставінаў. Почырк мог змяняцца. Ды ўвогуле мог іншы чалавек пісаць.

А ў подпісу бачу агульныя рысы, але канешне варыянты розныя.

Тут варта комплексна распытаць розных гісторыкаў, якія разбіраюцца і ў гісторыі каталіцтва, каліграфіі, крыніцазнаўстве, лаціністы і г. д. А зараз вельмі аматрская выснова.

Не рабіце адназначныя высновы на адным меркаванні. 
06.02.2023
2023 обсуждаются кости: подделка не подделка. кому это нужно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера