Знайсці
11.05.2010 / 09:4810РусŁacБел

У Мінску загінула мадэльер Іна Калпашнікава

8 траўня Іну, якая ехала на ровары, збіў на пешаходным пераходзе аўтамабіль.

8 траўня Іну, якая ехала на ровары, збіў на пешаходным пераходзе аўтамабіль.

Іна нарадзілася ў Мінску, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Перамагла ў конкурсе «Міла‑96» у Мінску і выйграла стажыроўку ў французскай школе моды ЭСМОД. Шмат разоў брала ўдзел у віцебскім конкурсе «Белая амфара», але яе калекцыі былі больш вядомыя ў Расіі, а не на радзіме.

Вось як успамінае пра Іну Калпашнікаву мадэльер Саша Варламаў.

«Іна Калпашнікава пачынала на «Млыне моды», я вельмі добра памятаю яе калекцыі. Яна дастаткова даўно зацвердзілася ў свеце моды і была запрошаная на «Рускі сілуэт». Пасля паказу яе цікавай калекцыі там, яе запрасіў Уладзімір Зубец ў «Пан‑Інтэр» — гэта буйная расійская кампанія па вытворчасці адзення. Потым яна стала і самастойным дызайнэрам, стварала адзеньне. Магу сказаць, што надзіва таленавіты чалавек быў, зь вытанчаным пачуццём густу, моцная, таленавітая. Сапраўдны мастак».

«Мадэльер‑філосаф кіруе ўласнай дызайн‑студыяй. Іна стварае калекцыі з глыбокай думкай, увасабляючы народныя традыцыі ў складаным, амаль японскім кроі», так піша пра Іну расійскі сайт Fashion Monitor.

8 траўня ўвечары Іну збіў аўтамабіль «Вольва», калі яна ехала на ровары па пешаходным пераходзе па вуліцы Сурганава ў Мінску.

Пахаванне адбудзецца ва аўторак 11 траўня.

Іне Калпашнікавай было 38 гадоў. У яе застаўся 16‑гадовы сын.

Ганна Соусь, Іна Студзінская, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера