Знайсці
30.05.2024 / 22:588РусŁacБел

Байдэн таемна дазволіў Украіне біць амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі

Але з адной умовай.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн. Фота: AP

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна таемна дала Украіне дазвол на нанясенне ўдараў унутры Расіі амерыканскай зброяй, але выключна для абароны Харкава, паведамляе выданне Politico са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ва ўрадзе ЗША.

«Прэзідэнт нядаўна загадаў сваёй камандзе пераканацца, што Украіна зможа выкарыстоўваць амерыканскую зброю для барацьбы з расійскімі ўдарамі па Харкаве, каб Украіна магла нанесці ўдар па расійскіх сілах, якія наносяць гэтыя ўдары або рыхтуюцца іх наносіць», — пацвердзіў Politico адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Нагадаем, што цяпер многія краіны ЕС таксама пачалі здымаць абмежаванні на выкарыстанне іх зброі Украінай па вайсковых цэлях унутры міжнародна прызнанай тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Першыя ўкраінскія пілоты завяршылі навучанне працы на знішчальніках F-16 у ЗША

Кітай пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне быў гатовы паставіць Расіі зброю па просьбе Пуціна

Францыя накіруе ва Украіну інструктараў для навучання мясцовых вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
4
Янка/адказаць/
31.05.2024
Гнаць дзеда на пенсію, пры ўсіх хібах спадара Байдэна менавіта ён узначальваў барацьбу супраць адкрытага супрацьдзеяння дапамозе Ўкраіне з боку рэспубліканцаў. Няўжо ніхто не памятае, як трампісцкія шасцёркі хлусілі і байкатавалі дапамогу дзеля таго, каб перабрацца?! Я не маю на ўвазе неадэкватных асобаў з MAGA кшталту яе франтвумэн Марджоры Тэйлар Грын, але менавіта хамельёнаў кшталту спікера палаты прадстаўнікоў Майка Джонсана альбо сенатара Ліндсі Грэма. І ім вельмі дапамагала дыпламатыя Ярмака і ягоных паплечнікаў у красоўках за тысячу даляраў, у якіх яны агітавалі за фінансавую дапамогу Ўкраіне.
0
Красоўка/адказаць/
31.05.2024
Янка, ну ў мяне красоўкі амерыканскія за 400 даляраў бо вельмі добрыя і што? 
0
Ерома/адказаць/
31.05.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930