Знайсці
30.05.2024 / 21:5117РусŁacБел

«Усмешкі і жыццё, якое працягваецца ў нечых сторыс, зусім не азначаюць, што чалавек пра ўсё забыўся»

Дзяўчына з ружай у руцэ, фота затрымання якой на адным з жаночых маршаў 19 верасня 2020 года абляцела ўвесь свет, увесь час пасля таго заставалася ў Беларусі, але месяц таму ўсё ж наважылася з'ехаць. Яе завуць Аляксандра Вераб'ёва, яна фітнэс-трэнерка і мадэль, а пра тое, чаму цяпер прыняла такое рашэння, дзяўчына напісала ў інстаграме.

Мой ад'езд быў не спантанным, аднак вымушаным. З выразным перакананнем, што з'язджаць давядзецца, я жыла апошнія тры гады. Заставалася па асабістых прычынах, але з разуменнем таго, што ў нейкі момант я збяру жыццё ў чамадан і паеду ў адзін канец.

«Калі не пасадзілі за столькі гадоў, то баяцца няма чаго», — гэтую фразу ў розных варыяцыях я чула шмат разоў. Але, на жаль, рэпрэсіўная машына не абсталяваная тармазамі. Кожная раніца ў кагосьці пачынаецца з ператрусу, кожны дзень колькасць палітычных зняволеных расце, кожную ноч людзі засынаюць з думкамі пра тое, што раніцай па іх прыйдуць.

Чаму не з'язджаюць? Па-першае, не абавязаныя. А прычыны ў кожнага свае. Многія чакаюць блізкіх з турмаў і не хочуць пазбаўляць сябе радасці бачыць іх хоць бы раз у паўгода. А хтосьці проста робіць выбар жыць у сябе дома, нягледзячы ні на што, хоць тым, хто з'ехаў, гэта і здаецца вар'яцтвам.

Яны чысцяць тэлефоны, з асцярогай падымаюць незнаёмыя нумары, палохаюцца званкоў у дзверы, але пры гэтым жывуць: працуюць, сустракаюцца з сябрамі, п'юць каву.

Да чаго я гэта? Ды да таго, што ўсмешкі і жыццё, якое працягваецца ў нечых сторыс, зусім не азначаюць, што чалавек пра ўсё забыўся. Прынамсі, я такіх людзей не ведаю. Проста, па зразумелых прычынах, трансляваць ты можаш толькі «кававую плеўку», якая пакрывае ўсё тое, што рэальна адбываецца ў тваім жыцці.

Мне бясконца балюча думаць і пра тых, хто застаецца, і пра тых, хто не можа вярнуцца: усе мы зраненыя да глыбіні душы. І хочацца верыць, што гэтыя раны калі-небудзь зацягнуцца.

А пакуль… Пакуль у нас ёсць магчымасць хоць бы дарыць адзін аднаму кроплі любові, цяпла і ўзаемадапамогі. І гэта лечыць.

Чытайце таксама:

«Сілавікі і тыя адзін аднаго цураюцца». Экс-палітвязень расказаў, як пасля вызвалення жыве ў Беларусі

«А кажуць, у Беларусі ўсё заглухла». Кароткія гісторыі беларускай салідарнасці, якая нікуды не дзелася

Лукашэнка прыгразіў палітычным эмігрантам пераследам іх родных у Беларусі

«Мы можам змагацца, можам выйсці і крыкнуць: «Будзьце вы праклятыя!» А беларусы — не»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
3
0
Хопіць балбатні/адказаць/
03.06.2024
Алекс, пустыя словы, што вы не аддадзіце, ужо аддалі і пад маскву запіхалі
1
Anatol Starkou/адказаць/
03.06.2024
Думка, Геніяльна! Другі Зянон з'явіўся. Адраджэнне Раз - прывесці Лукашэнку да ўлады і самому змыцца за бугор. І нарэшце Адраджэнне Два - прызнаць уладу Лукашэнкі і вярнуцца з-за бугра ў РБ. ГЕНІЯЛЬНА!
Нікому вы там на Бацькаўшчыне не патрэбны. Нажарыцеся заходняй дэмакратыі па самае не магу і не дурыце галаву беларусам на радзіме. Дэмакратычныя клёцкі смакуйце, калі дыктатарскія дранікі былі вам не да спадобы, былі не смачныя. 
0
Думка/адказаць/
04.06.2024
Anatol Starkou, праспіся, дурненькі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930