Знайсці
30.05.2024 / 18:285РусŁacБел

Замазваць «пераможную» сімволіку на былым польскім доце пад Ляхавічамі адправілі бээрэсэмаўцаў

У тэлеграм-канале раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» з'явіўся рэпартаж пра «ўпарадкаванне» былога польскага дота, на які з-за няведання мясцовымі прапагандыстамі гісторыі ўляпілі надпісы, якія ўслаўляюць перамогу ў «Вялікай Айчыннай вайне», хоць самі збудаванні не толькі не маюць да яе ніякага дачынення, але будаваліся для абароны Польшчы ад савецкага нападу.

Фота: t.me/novostilyahovichi

Ліквідацыю надпісаў аформілі з помпай: з гэтай мэтай аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама і Моладзевы парламент пры мясцовым райсавеце арганізавалі цэлы аўтапрабег і акцыю «Працоўны дэсант».

Скрыншот з відэа: t.me/novostilyahovichi

Некалькі машын, з усіх бакоў абстаўленых дзяржаўнай сімволікай, урачыста праехалі па горадзе, а на месцы ляхавіцкія праўладныя моладзевыя актывісты замазалі недарэчныя надпісы цэментным растворам.

Фота: t.me/novostilyahovichi

Пасля, відаць, для прафілактыкі падобных казусаў у будучыні галоўная спецыялістка райвыканкама зладзіла «міні-экскурс па ДОТах Ляхавіцкага раёна».

Так выглядаў дот пад Ляхавічамі да «ўпарадкавання»

Чытайце таксама:

З дота пад Ляхавічамі сцяруць надпісы, якія праслаўлялі «Вялікую перамогу»

Стары дот пад Ляхавічамі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». А яго будавалі для абароны ад СССР

У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан

Маёр міліцыі з Ляхавічаў памёр ва ўзросце 41 год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
1
Птушкі бацкаўшчыны/адказаць/
30.05.2024
Ну, дзятлы, ані ж і ў Ляхавічах дзятлы...
0
панаехалі /адказаць/
30.05.2024
На "пыжыку", "шэўрале"... Раскажыце хто-небудзь "патрыётам", што лэнд-ліз адчынілі ў 41-м, а да 39-га лепш бы дапасаваліся нямецкія і расейскія іншамаркі.
31.05.2024
Они готовы делать то, что скажут. Это просто здорово, ведь достаточно этим зомбакам передать указания в привычном для них виде.....)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930