Знайсці
30.05.2024 / 17:31ŁacБел

Вынеслі прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да палка Каліноўскага

Брэсцкі абласны суд 21 траўня вынес прысуд 32—гадоваму жыхару Пінска Артуру Радзівановічу. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»), даведалася «Вясна». 

Следства ўстанавіла, што Артур Радзівановіч

«праз месенджар тэлеграм па сваёй ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фармавання «Полк імя К. Каліноўскага». У зносінах малады чалавек высвятляў парадак і ўмовы залічэння ў полк, а затым спланаваў перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча і далейшы маршрут ва Украіну. Далей, па прыбыцці 30 снежня 2023 года ў міжнародны пункт пропуску «Брэст» для руху ва Украіну праз тэрыторыю Польшчы абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў».

Суд пастанавіў на падставе ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса прызначыць Радзівановічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічынь.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Чытайце таксама:

У Магілёве былога палітвязня арыштавалі зноў — за «паклёп» на Лукашэнку

Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і далі гіганцкі штраф

Зноў судзяць палітвязня, асуджанага на 6 гадоў. А міліцыянт, праз якога пасадзілі Ціханоўскага, хоча спагнаць з яго «маральную шкоду»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930