Знайсці
30.05.2024 / 17:3415РусŁacБел

Ігар Случак апублікаваў фота з залепленым вокам. Што здарылася?

Моўны актывіст размясціў у фэйсбуку здымак, дзе яго правае вока залепленае пластырам. Аказалася, што яму зрабілі аперацыю.

Фота: фэйсбук Ігара Случака

Случак расказаў «Нашай Ніве», што ён перанёс дзве аперацыі на вачах: месяц таму прааперыравалі яго левае вока, а сёння — правае. Гэта планавае лекаванне хваробы, якая пачалася ў мужчыны ў Беларусі:

«Яшчэ ў 2021-м у мяне спачатку на адным, а потым на другім воку з’явіліся новаўтварэнні. Гэта не надта вялікая праблема, але яна псавалі жыццё, бо ўтварэнні гнаіліся, пухлі, калі іх не выдаляць, яны маглі пачаць псаваць зрок, ды і гэта проста не вельмі прыгожа».

Дыягназ Ігара — халязіён, то-бок хранічнае запаленне края павека.

З лета 2021-га Случак і яго сям’я стараліся не прыцягваць да сябе ўвагі ў Беларусі, часта мянялі месцы жыхарства. Спачатку мужчына пару разоў звяртаўся да медыкаў пад чужым прозвішчам, але калі даведаўся дыягназ, усвядоміў, што вылячыць вочы будзе складана.

«У Літве ты можаш запісацца, зрабіць усё за паўгадзіны ў паліклініцы і пайсці дахаты. А ў Беларусі ты павінен спачатку здаць флюараграфію, аналізы, наведаць шмат розных лекараў. Мы не маглі сабе такое дазволіць, бо кожны лішні кантакт — гэта дадатковая пагроза.

Таму калі павека запалялася, я браў свой швейцарскі сцізорык, прапальваў лязо, станавіўся да люстэрка і выпускаў з прыпухласці гной. Ніякага абязбольвання не было, я і не ўмею яго рабіць. Ды і гэта можна пацярпець, асабліва калі ты можаш патрапіць у рукі нашых апанентаў», — згадвае актывіст.

Пасля пераезду ў Літву Ігар звярнуўся да лекара — яму выдалілі ўтварэнне спачатку на адным воку, а потым і на другім. Расказвае, што сама аперацыя доўжылася некалькі хвілін, а павязку яму можна зняць ужо праз некалькі гадзін пасля яе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«На нас глядзелі як на вар’ятаў. Доктарка адмовілася прымаць роды, бо мяне маглі пазнаць». Як сям'я Нагорнай і Случака хавалася ад сілавікоў

Фізічныя нагрузкі сціраюць траўматычныя ўспаміны — навукоўцы

Як падняць паніжаны ціск: што зрабіць, што зʼесці, што выпіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
2
На Польшу/адказаць/
31.05.2024
F.N.S., Я смотрю вы успешно интегрируетесь в польскае грамадства, перешли н алатинку. Это радует. Во втором, третьем поколении ваши дети уже будут настоящие поляки. А мы вот в Беларуси вас на латинке не читаем, звиняйте.:))
0
Жучарам/адказаць/
01.06.2024
На Польшу, ах бог ты ж мой, яны адным разам яшчэ і месцазнаходжанне мацаюць. Ну гэбнюкі, ну спрытнюгі!)) Не зразумеў толькі, што польскага ў лацінцы, а калі што і е, чым гэта дрэнна. Краіна, здаецца, на ўзыходзе...
0
нявеста Азаронка (характер скверный. нордический. не женат)/адказаць/
01.06.2024
- я не понял, - на хрена тебе гинеколога проходить? они что - хотят определить, беременная ли ты?
- ять, - говорю, - какое беременное? у меня уже почти пред пенсионный возраст. ну просто это таблеточное  ̷у̷б̷л̷ю̷д̷о̷ч̷н̷о̷е̷ ̷ [Рэд. выд.] производство

на самом деле, он, как всегда, оказался прав. крупнейшее предприятие по производству препаратов может позволить себе иметь в штате много [Рэд. выд.], но не может позволить себе заключить договор с медучреждением на [Рэд. выд.] ?

это, по меньшей мере выглядит как-то странно :/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930