Знайсці
30.05.2024 / 17:2323РусŁacБел

Латушка пра групу беларускіх дыверсантаў, закінутых у Еўрасаюз: Мэтай можа быць ліквідацыя як мяне, так і Сахашчыка

Палітык пераказаў допіс канспіралагічнага канала «Беларуская выведка».

У інтэрв'ю польскаму выданню Na:Temat былы міністр культуры і пасол, а цяпер кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях транзіту ўлады Павел Латушка расказаў пра пагрозы з боку афіцыйных улад Беларусі яму і іншым лідарам дэмакратычнага руху.

Палітык адзначыў, што дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі інфармацыю аб тым, што на базе галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі ў асабліва сакрэтных умовах пад Мінскам прайшла спецыяльную падрыхтоўку група з 5-7 спецыялістаў для правядзення дыверсій на тэрыторыі Польшчы і Літвы.

Па словах Латушкі, яму «далі іх узрост, рост і колер вачэй». Гэтыя людзі «прайшлі снайперскую падрыхтоўку ў складаных умовах надвор'я. Яны рыхтаваліся паасобку і не ведалі адзін аднаго».

«Наш інфарматар папярэдзіў нас, што мэтай можа быць ліквідацыя як мяне, так і палкоўніка Сахашчыка, які з'яўляецца сябрам кабінета Святланы Ціханоўскай. Мы разумеем, што яны могуць працаваць у розных сферах», —

гаворыць палітык і, спасылаючыся на словы інфарматара, сцвярджае, што гэтыя людзі перасеклі мяжу Польшчы і Літвы і могуць знаходзіцца ў Еўрасаюзе.

Гэтая гісторыя цалкам супадае з допісам канспіралагічнага тэлеграм-канала «Беларуская выведка», апублікаваным у сакавіку 2024 года.

Чытайце таксама:

Адкуль Сахашчык чэрпае інсайды пра ядзерную вайну? Яны супадаюць з допісамі канспіралагічнага тэлеграм-канала

Латушка сцвярджае, што яму нядаўна напісалі: «Ты яшчэ жывы, Навальны мае месца каля сябе».

Ён прыгадвае падзеі 2020 года: «Мяне выратавалі дзякуючы паслам Польшчы і Літвы. Гэта была шасцігадзінная размова. І яны мяне ўпэўнілі, што ў мяне няма іншага выбару, як з'ехаць. Я гэтага не хацеў».

На заўвагу журналісткі аб тым, што цяпер такой магчымасці не было б, палітык адказаў: «Можа, ужо нават і не жыў бы».

На пытанне, ці здрадзіў Латушка Лукашэнку, ён адказаў:

«Па яго меркаванні я хіба што здрадзіў. Але, як бы пафасна гэта ні гучала, я не здрадзіў сваёй краіне і нацыі. Як яшчэ мы маглі дзейнічаць, калі пабачылі такія гвалт і ціск? Збіванне, катаванні, забойствы людзей. Маштаб быў вельмі страшны.

Палітык расказаў, што афіцэр службы аховы Лукашэнкі сказаў яму: «Ты павінен разумець, што з'яўляешся для Лукашэнкі ворагам №1, ты быў міністрам. Ён лічыць, што гэта дзякуючы яму ты стаў міністрам, што ён цябе прызначыў сваімі ўказамі».

«Ён сказаў, што Лукашэнка мне гэтага ніколі не даруе. Пакуль ён жывы, яго мэтай будзе мяне ліквідаваць. Класічны метад — атручэнне», —

гаворыць Латушка і згадвае:

«У 2019 годзе была сітуацыя, калі я піў каву ў рэстаране падчас сустрэчы з чалавекам, блізкім да Лукашэнкі. Потым я два дні быў без прытомнасці. Я даведаўся, што ў 2017 годзе беларускі КДБ атрымаў спецыяльны прэпарат, які дазваляе паразмаўляць з чалавекам, але ён потым нічога не памятае».

Гэты выпадак Латушка звязвае са з'яўленнем у незалежных медыя яго прозвішча сярод магчымых кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах. «Яны думалі, што я вяду на Захадзе перамовы аб звяржэнні Лукашэнкі».

Чытайце таксама:

Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander

Увечары ў кватэрах кандыдатаў у КР ад блоку Латушкі і Руху «За свабоду» прайшлі ператрусы

Ці зменіцца сітуацыя з візамі і як яшчэ можна будзе караць сілавікоў, што запэцкаліся катаваннямі — расказвае Латушка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
13
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
30
2
Алейнік камсамолец/адказаць/
30.05.2024
спец, а трэба было доўбням казаць, што яны дыпламаты? Дыпламатаў тас няма. Там пустэча, тупое, беспрынцыпнае гаўно жпдае грошай.
4
Пытанне /адказаць/
31.05.2024
Пеця, а цяпер распавядзіце, як выехаў Латушка? І Ціханоўская? І чаму Лукашэнка іх выпусціў?
0
Woodoo Cult /адказаць/
01.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930