Знайсці
30.05.2024 / 17:23РусŁacБел

МНС: Гомельская вобласць гатовая да пераходу на ваенны час

Выратавальнікі правялі спецыяльную трэніроўку.

Фота: БелТА

МНС, фарміраванні грамадзянскай абароны і іншыя службы ў Гомельскай вобласці гатовыя да пераводу на ваенны час.

Пра гэта расказаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў падчас трэніроўкі па рэсурсным забеспячэнні ратавальнікаў у ваенны час. Заняткі праходзілі два дні, адпрацоўвалася гатоўнасць да працы ва ўмовах вайны, паведамляе БелТА.

«Правераная гатоўнасць спецыяльных фарміраванняў, іх укамплектаванасць і інш. У цэлым сістэма рэгіёну гатовая пры неабходнасці да пераводу на ваенны час», — заявіў Худалееў.

Паводле ягоных слоў, аднак, неабходна ўнесці некаторыя аператыўныя карэктывы, якія ўдасканаляць дзеянні службаў у ваенны час.

У занятках у Гомельскай вобласці ўдзельнічалі старшыні выканкамаў, прадстаўнікі цэнтральнага апарата МНС і Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, галоўнага ўпраўлення ЖКГ, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Гомельскага аблвыканкама, а таксама прадпрыемстваў, якія былі задзейнічаныя ў забеспячэнні сувязі, харчавання, паліва, медыкаментаў і прэпаратаў.

Трэніроўкі па міжведамасным узаемадзеянні ва ўмовах ваеннага часу прайшлі раней яшчэ ў дзвюх абласцях краіны.

Чытайце таксама:

Яшчэ адна спроба запалохаць Захад. Навошта Пуцін прыязджаў у Мінск

Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў

Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930