Знайсці
30.05.2024 / 16:20ŁacБел

Еўрасаюз увёў павышаныя пошліны на аграпрадукцыю з Беларусі і Расіі

Рада ЕС прыняла рашэнне аб увядзенні «забаронных» пошлін на аграпрадукцыю, імпартаваную з Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба Рады.

Згодна з прынятым рашэннем, будуць павышаныя пошліны на збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі з Расіі і Беларусі да ўзроўню, які на практыцы спыніць імпарт гэтых прадуктаў.

Пошліны маюць на мэце практычна спыніць імпарт збожжа з Расіі і Беларусі ў ЕС, каб прадухіліць дэстабілізацыю збожжавага рынку ЕС, спыніць расійскі экспарт скрадзенага ўкраінскага збожжа, а таксама не дазволіць Расіі выкарыстоўваць даходы ад экспарту ў ЕС для фінансавання вайны супраць Украіны.

«Рэгламент павышае імпартныя тарыфы на збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі, а таксама гранулы з бурачнага жому і сушаны гарох з Расійскай Федэрацыі, а таксама з Рэспублікі Беларусь, на якія цяпер імпарцёры не плацяць ніякіх тарыфаў або плацяць іх па нізкіх стаўках», — адзначыў міністр фінансаў Бельгіі Вінсэнт Ван Петэгем.

Гэтыя меры тычацца тавараў, якія паходзяць або экспартуюцца непасрэдна ці ўскосна з Расіі або Беларусі ў ЕС. Яны не паўплываюць на транзіт праз ЕС з абедзвюх краін у іншыя трэція краіны.

Рашэнне афіцыйна ўступіць у сілу з 1 ліпеня.

Чытайце таксама:

Транзіт збожжа з Беларусі і Расіі праз Літву рэзка павялічыўся

Літва прапанавала ЕС увесці імпартную пошліну на гародніну і рыбу з Расіі і Беларусі

Пяць краінаў ЕC заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930