Знайсці
30.05.2024 / 16:035РусŁacБел

Святар РПЦ, які хваліўся ўваскрасеннем расійскіх вайскоўцаў, блытае кітайцаў і якутаў

Маскоўскі праваслаўны святар Арцемій Уладзіміраў на Вялікдзень расказаў у тэлеэфіры пра нейкага кітайца, які нібыта атрымаў смяротнае раненне ў жывот і памёр, а пасля «ўваскрос». Пасля ўдакладнення аказалася, што «кітаец» быў якутам. 

Скрыншот з відэа

На выступ протаіерэя Арцемія Уладзімірава ў велікодным выпуску праграмы «Гутаркі з бацюшкам» у эфіры канала «Союз» звярнула ўвагу выданне «Подъём». Яго супрацоўнік звярнуўся да памочніцы святара па тлумачэнні, і яна даслала журналістам відэа, на якім ёсць «усе адказы».

Гэта быў сюжэт царкоўнага канала «Спас», прысвечаны якуцкаму вайскоўцу, які перажыў клінічную смерць на аперацыйным стале пасля ранення. Паводле яго слоў, яму з'явіўся нейкі святы ў белай вопратцы і галаўным уборы з крыжам і сказаў: «Табе яшчэ рана». Пасля гэтага мужчына прыняў хрышчэнне.

Чытайце таксама:

Святар РПЦ заявіў, што ўдзельнікі вайны супраць Украіны пачалі ўваскрасаць. Першым стаў кітаец

Прэс-служба РПЦ выдаліла пажаданне патрыярха Кірыла Пуціну заставацца ва ўладзе «да сканчэння веку»

МУС Эстоніі: Усе адносіны мясцовых цэркваў з РПЦ павінны быць разарваныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
30.05.2024
яму з'явіўся нейкі святы ў белай вопратцы і галаўным уборы з крыжам і сказаў: «Табе яшчэ рана»

якім крыжам?) патолагаанатамы ж ужо быццам не носяць крыжы. не?
0
жэўжык/адказаць/
30.05.2024
Ідзе падрыхтоўка да нечаканага з'яўлення кітайскіх сепаратыстаў і "Сібір наш"?
0
Харошы рускі фертылайзер/адказаць/
01.06.2024
У нашай кампаніі выпадкаў каб хто-небудзь уваскрэс не было, бо кожнага харошага рускага адмыслова правяраем на якасьць праз цеплавізар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930