Знайсці
30.05.2024 / 13:015РусŁacБел

У Ліцэі БДУ адкрылі адразу дзве памятныя дошкі з узгадваннем Лукашэнкі

Адна з іх прысвечана бярозавай алеі.

Фота: Ліцэй БДУ

26 мая ў Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі дзве памятныя дошкі з узгадваннем Аляксандра Лукашэнкі.

Адна з іх зараз вісіць унутры ліцэя — яна прысвечана адкрыццю новага будынка, якое адбылося 29 мая 2001 года. Надпіс абвяшчае, што ў адкрыцці ўдзельнічаў Лукашэнка.

Другая дошка ўстаноўлена на вуліцы ў памяць аб тым, як у той жа дзень палітык высадзіў бярозавую алею. Сайт Ліцэя БДУ сцвярджае, што «памятны знак створаны ў якасці падзякі за ўвагу Лукашэнкі да сферы адукацыі і будзе сімвалізаваць пераемнасць пакаленняў і непахіснасць дзяржаўных падыходаў у пытаннях выхавання і навучання моладзі».

Чытайце таксама:

«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Алек. Ру/адказаць/
30.05.2024
Гэта як у пау́ночнай карэе, тут сядзеу́ вялікі кім, тут вялікі кім дакрануу́ся да стала ігд. Дзікунства прыйшло І на Беларусь.
30.05.2024
даведка, тады трэба яшчэ і трэццюю шыльду: «а тут сядала пятая кропка … »
0
даведка/адказаць/
30.05.2024
Там такая пятая точка, что положены два места и, соответственно, две доски в память потомкам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930