Знайсці
30.05.2024 / 12:253РусŁacБел

Улады забралі зямлю ў жыхароў Астрашыцкага Гарадка ўзамен на бясплатныя камунікацыі. Але не далі нічога

У 2018 годзе ў Астрашыцкім Гарадку планавалася будаўніцтва таўнхаусаў для шматдзетных семʼяў. Але плошчы для гэтага не хапала, і тады Мінаблвыканкам са згоды сямі землеўладальнікаў «адрэзаў» у іх ад 1 да 4 сотак зямлі. Узамен было абяцана бясплатна правесці інжынерныя сеткі: ваду, каналізацыю і газаправод. Але людзі да гэтага часу так і не атрымалі ўзамен нічога.

Прыём старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына. Фота: «Мінская праўда»

29 мая на асабісты прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына прыйшла жыхарка Астрашыцкага Гарадка Людміла Пятроўна, піша «Мінская праўда». 

Па словах пенсіянеркі, зямлю яны аддалі, але абяцаныя інжынерныя камунікацыі будаваць ніхто не спяшаецца. 

Дырэктар УКБ Мінаблвыканкама Мікалай Парамонаў адказаў, што зрабіць ваду і каналізацыю магчымасць ёсць, але тады давядзецца весці сеткі па агародах грамадзян. Што тычыцца газазабеспячэння, то жыхарам давядзецца ўступіць кааператыў, і тады пытанне будзе закрытае. 

Турчын загадаў ваду і каналізацыю правесці сёлета. «Вырашым і пытанне з газазабеспячэннем», — паабяцаў ён.

Чытайце таксама:

У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ

Браты Карычы, зарабляючы ў Беларусі, набывалі нерухомасць у Арабскіх Эміратах

Прапаганда спрабуе адмыць Наталлю Эйсмант: кажуць, што яе «Ролекс» каштуе $100

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
0
ваванпицерски/адказаць/
30.05.2024
что??? у кого??? власти ждут только одного - смерци этих жыхароу. Землю забрать и заново продать буратинам из Минска
0
Светлый путь/адказаць/
30.05.2024
)))). Был на приеме у ТУрчина. Турчин везде обещает. Это такой непрофессиональный чиновник, такое кивало перед большими, что слушать это трепло-себя не уважать. Его уровень- специалист отдела приема почты. Кто его вывел на такой уровень…..
0
Ноўнэйм /адказаць/
30.05.2024
"Улады забралі зямлю ў жыхароў Астрашыцкага Гарадка ўзамен на бясплатныя камунікацыі. Але не далі нічога" І чаму я ні кроплі не здзіўлены?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930