Знайсці
30.05.2024 / 12:35РусŁacБел

У Клімавічах ад удару токам загінуў мужчына. Ён нібыта адключаў электрычнасць

Трагедыя адбылася днём 26 мая. Бацька і сын (60 і 37 гадоў) займаліся аднаўленнем пашкоджанага пажарам дома, паведамляе Следчы камітэт.

Апоўдні 37-гадовы мужчына працаваў на вышыні і выпадкова дакрануўся рукой да аголенага дрота, які знаходзіўся пад напружаннем. Ад атрыманых траўм ён памёр.

Бацька загінулага растлумачыў следчаму, што сын асабіста адключаў электрычнасць і быў упэўнены ў бяспецы работ у непасрэднай блізкасці з аголенымі правадамі.

Клімавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930