Знайсці
30.05.2024 / 11:41РусŁacБел

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб амністыі ў двух чытаннях

Яна прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацыстаў. Пад амністыю трапяць 7850 чалавек.

Ілюстрацыйнае фота

Ад крымінальнай адказнасці плануецца вызваліць 2090 асоб, ад пакарання ўмоўна на неадбытую частку пакарання — 800 асоб, ад пакарання ў выглядзе арышту — 40 асоб, замяніць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення на «хатнюю хімію» 260 асобам, скараціць тэрмін пакарання на 1 год 4550 асобам.

Амністыя будзе прымяняцца да асуджаных са станоўчай характарыстыкай, што цалкам пакрылі шкоду ад злачынства.

«Палітычных» (суджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў або датычных да «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці) амністыя не закране.

Чытайце таксама:

Чупрыс пракаментавала сённяшняе памілаванне. Спыталі яе і пра палітвязняў

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

Лукашэнка анансаваў амністыю-2024 і хоча перагледзець некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930