Знайсці
30.05.2024 / 11:44РусŁacБел

У Лідзе загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі. Тушылі 12 пажарных разлікаў

Узгаранне ўдалося хутка лакалізаваць.

Фота: МНС

Раніцай 29 мая лідскім ратавальнікам паведамілі пра ўспышку пароў у рэзервуары з нафтапрадуктамі на праспекце Перамогі.

На месца здарэння адправілі адразу 12 пажарных разлікаў.

Па словах работнікаў рэзервуара, пры правядзенні ачысткі і падрыхтоўкі да дыягностыкі адбылася ўспышка і загаранне пароў бензіну.

Інжынер па ахове працы неадкладна паведаміў ратавальнікам. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адказныя за пажарную бяспеку пастараліся патушыць агонь.

Работнікі МНС, якія прыбылі да месца, астудзілі ёмістасці вадой, каб не дапусціць паўторнага ўзгарання. Агнём было пашкоджана лакафарбавае пакрыццё рэзервуара. Ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

У Бабруйскай калоніі адбыўся пажар — адміністрацыя спрабавала гэта схаваць

Каля Ружан зашугаў лясны пажар па тэрыторыі вайсковага палігона

У мінскай кватэры раніцай загарэўся самакат

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930