Знайсці
30.05.2024 / 11:343РусŁacБел

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць экс-дэсантніка. Але ён памёр у пачатку красавіка

Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце.

 Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які меўся адбыцца 16 красавіка, піша «Вясна».

Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына памёр. Нягледзячы на смерць, у электронным раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя пра тое, што справу Аляксандра разглядаюць сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Працэс была прызначана весці суддзя Марына Скалковіч.

Аляксандра Кулініча затрымлівалі з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні за каментары ў тэлеграме — беларус пісаў пра акупацыю Беларусі Расіяй і выказваў падтрымку Украіне.

@nashaniva Гэтв трэба ведаць #беларусь#нашаніва#беларускаямова#репрессии#беларускіцікток#беларусьновости♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік-дэсантнік

«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна

«Беларусь была і будзе жыць». За якія каментары і як затрымлівалі Аляксандра Кулініча, які памёр у брэсцкім СІЗА

Ненавідзеў Расію, вельмі любіў Украіну, хацеў свабоды Беларусі. Сын і сябар памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча расказалі пра яго

Сахашчык пра памерлага ў брэсцкім СІЗА: Служылі разам 30 гадоў таму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
6
30.05.2024
Ну так Швед казаў, што і мертвым супакоя не пакіне, усіх на лаву пасодзіць
30.05.2024
Вось такім няхітрым чынам праўду пра луку (па-іхняму - абразу) прыраўнялі да "генацыду беларускага народа" - за яго таксама "судзяць" пасмяротна.
4
даведка/адказаць/
30.05.2024
Родственники могли настоять с целью оправдания и реабилитации его честного имени.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930