Знайсці
30.05.2024 / 08:4340РусŁacБел

Нацыянальная віза Польшчы пры паўторнай падачы даражэе да 135 еўра. Што маецца на ўвазе?

Цяпер паўторны разгляд каштуе 80 еўра.

Ілюстрацыйнае фота

З 1 чэрвеня сума аплаты за паўторны прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе vfs.global. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года.

«Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заяву аб пераглядзе заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе зменена. Дадзенае абнаўленне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня гэтага года і плата складзе 135 еўра.

Памер збору для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра.

Плата за разгляд заявы на атрыманне шэнгенскай візы (тып З), а таксама прыём і разгляд заявы аб паўторным разглядзе заявы на атрыманне шэнгенскай візы застаецца нязменнай», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Мінску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы аб атрыманні шэнгенскіх віз.

Чытайце таксама:

Шэнгенскія візы для беларусаў не падаражэюць

Беларусы скардзяцца, што месяцамі не могуць запісацца на падачу на візу

Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю яшчэ для адной катэгорыі беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
7
0
Пеця/адказаць/
30.05.2024
Пеця, пішчы яшчо
0
Жора/адказаць/
30.05.2024
Гаротны дарадца, у маім разуменні "прабіць візы Poland Business Harbor" - гэта калі іх не было і дабіцца ўвядзення такіх віз. Ці калі спынілі іх выдачу, дабіцца ўзнаўлення. А што там Ціханоўская прабівала, калі візы спраўна выдаваліся (а яны спраўна выдаваліся ў студзені 2024) - не ведаю. Калі не нешта і паўплывала ейнае "прабіванне", то толькі ў адмоўны для беларускіх грамадзян бок, бо ўжо ў лютым праграму згарнулі.
0
Зянон/адказаць/
30.05.2024
Рады-сакратарыяты. , хлусіш, як заўсёды, та пра свае лепш раскажы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930