Знайсці
30.05.2024 / 08:13РусŁacБел

Кот Майсей рэгулярна займаецца плаваннем, каб схуднець да лета

Дзевяцігадовы кот важыў амаль 10 кг. Ён пачаў сваё падарожжа па зніжэнні вагі з гідратэрапіі і страціў амаль 1 кг за шэсць тыдняў, піша Бі-бі-сі.

«Я трымала яго на строгай дыеце, але гэта зусім не дапамагала. Яму проста не было цікава выходзіць на вуліцу, быць актыўным, гуляць з цацкамі», — кажа гаспадыня Джэна Джошы з Бэнберы.

Але цяпер Джэна ганарыцца Майсеем. Ветэрынар таксама задаволены вынікамі.

«Мы робім прагрэс. Спачатку было цяжка, а цяпер ён не скардзіцца і дакладна ведае, што яму трэба рабіць, калі ідзе на сеансы».

Але Майсей працягвае здзіўляць нават вопытных ветэрынарных гідратэрапеўтаў. Алівія Стокс сказала, што за 5 гадоў працы ў індустрыі яна ні разу не бачыла ката ў вадзе.

«Бо каты звычайна не любяць ваду, — кажа жанчына.

Чытайце таксама:

У Вілейскім раёне святар вымушаны клапаціцца пра катоў, якія засталіся ад памерлай прыхаджанкі

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

У Салігорску неабыякавыя людзі выратавалі напалоханае кацяня ФОТАФАКТ

Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930