Знайсці
30.05.2024 / 09:054РусŁacБел

У Мінску прадаецца кватэра з уласным кінатэатрам. На яе ўжо прапануюць зніжку 50 тысяч даляраў

Вялікую кватэру плошчай 166 квадратных метраў зрабілі, аб’яднаўшы дзве суседнія двухпакаёўкі. Чаго там толькі не атрымалася размясціць.

Фота тут і далей: realt.by

Знаходзіцца VIP-кватэра на вуліцы Стадыённай у Мінску — ЖК «Віленскі маёнтак». Жылая плошча — 124 «квадраты». Ёсць тры ізаляваныя пакоі (трохі дзіўна выглядае рашэнне пры такой колькасці метраў ставіць у дзіцячым пакоі двух'ярусны ложак), дзве ванныя, кухня-гасцёўня, тры лоджыі, дзве гардэробныя і нават пральная.

Для небюджэтнага аздаблення выкарыстоўвалі натуральнае дрэва, дэкаратыўную цэглу, паркетную дошку з сібірскага дубу. Будучаму ўласніку гарантуюць, што летнія адключэнні гарачай вады яго турбаваць не будуць — бойлер у наяўнасці.

Але галоўнай фішкай кватэры называюць дамашні кінатэатр, які знаходзіцца ў вялікай гасцёўні, аб’яднанай з кухняй. Дастаткова толькі націснуць кнопку на тэлефоне ў спецыяльным мабільным дадатку — і ён запусціць сцэнарый «кінатэатр»: хутка зацягнуцца шчыльныя чорныя шторы, якія аддзяляць вялізную канапу ад кухні, а экран, які высоўваецца, перакрые смарт-тэлевізар. Вядома, ёсць і праектар, і якасная гукавая сістэма. Абяцаюць эфект поўнага пагружэння ў любыя блокбастары.

Хутка знайсці пакупніка для элітнай нерухомасці не атрымліваецца, таму прадавец ужо прапануе зніжку ў 50 тысяч даляраў. Новая цана — 300 тысяч даляраў. У беларускіх гэта прыкладна 950 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ

Алімпійскі прызёр Дашчынскі прадае дом каля Драздоў. Як вам інтэр'еры?

У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску прадалі за паўмільёна даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
30.05.2024
Дизайнер, бяры не глядзя )
30.05.2024
Абармот , дзецям часта падабаюцца такія ложкі.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
30.05.2024
а дарослым дзецям такія канапы)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930