Знайсці
29.05.2024 / 22:319РусŁacБел

Польскія спецслужбы затрымалі двух беларусаў — іх вінавацяць у падрыхтоўцы дыверсій па заданні Крамля

Як паведамляюць польскія спецслужбы і пракуратура, за падрыхтоўку дыверсій і масавых падпалаў былі затрыманыя два грамадзяніны Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы, якія рабілі гэта па загадзе расійскага ГРУ. СМІ прыводзяць і некаторыя дэталі пра іх асобы.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW). Фота: gov.pl

Як паведамляе польскае выданне «Рэч Паспалітая», два беларусы і адзін паляк рыхтавалі масавыя дыверсіі і падпалы гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў і будаўнічых складоў у некалькіх буйных гарадах Польшчы.

Асноўным заказчыкам дыверсій, па версіі следства, з'яўляецца расійскае ГРУ, піша выданне.

Па інфармацыі следчых, запланаваныя падпалы былі накіраваныя на тое, каб выклікаць хаос і страх у Польшчы, нанёсшы шкоду маёмасці і людзям.

За кожны пашкоджаны ці знішчаны аб'ект выканаўцам прапаноўвалася ўзнагарода ў 10 тысяч еўра.

«Аднаму з беларусаў 37 гадоў, а малодшаму 35 гадоў. У аднаго з іх ёсць беларускі пашпарт, а ў іншага была карта паляка. Абодва жылі ў прыгарадзе і ў самой Варшаве.

Трэці затрыманы, 40-гадовы паляк, жыве ў Паморскім ваяводстве», — паведамляе «Рэч Паспалітая» са спасылкай на крыніцы ў польскіх спецслужбах і пракуратуры.

Арыштаваных беларусаў і паляка ўжо афіцыйна абвінавацілі «ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, накіраванай на ажыццяўленне дзейнасці ў інтарэсах замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча» (ч. 1 арт. 258 КК Польшчы), а таксама «ва ўдзеле ў дзейнасці расійскай выведкі ў абмен на абяцанне атрымаць матэрыяльную выгаду ад дыверсійных і сабатажных дзеянняў на тэрыторыі Польшчы» (ч. 7 арт. 130 КК Польшчы).

Санкцыі па абодвух артыкулах прадугледжваюць пакаранне да пажыццёвага зняволення.

Чытайце таксама:

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

У Польшчы стварылі яшчэ адну камісію па расійскім і беларускім уплывах

Капітан Бундэсвера добраахвотна шпіёніў на Расію, «каб загадзя атрымаць ад яе папярэджанне аб нанясенні ядзернага ўдару»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
11
9
Пан янек/адказаць/
30.05.2024
Как всегда враньё. Маривильскую пытаются списать на поджёг чтоб не оплачивать людям страховые
0
Щчэбень/адказаць/
30.05.2024
Потом окажется что это россияне которые когда-то получили беларусский паспорт
30.05.2024
Щчэбень, такія мелі права кандыдаваць у КР. А вось беларусы з іншым пашпартам не.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930