Знайсці
29.05.2024 / 18:01ŁacБел

Жанчына з Горак падманула амаль сотню чалавек, гандлюючы пуцёўкамі ў цёплыя краіны

У Горках прайшоў суд над 41-гадовай мясцовай жыхаркай, якая аказвала турыстычныя паслугі ў якасці ІП. Жанчына брала за паездкі перадаплату, але ў падарожжы людзей не адпраўляла, паведамляе Генпракуратура.

Фота ілюстрацыйнае

Як выявілася ў ходзе судовага следства, абвінавачаная з сакавіка 2022 года па ліпень 2023 года пад выглядам аказання турыстычных паслуг распрацавала злачынную схему: жанчына ўводзіла ў зман беларусаў, якія планавалі паехаць на адпачынак у Егіпет, Турцыю і ААЭ.

Грошы, якія фігурантка была абавязаная паводле дамовы выдаткаваць на браніраванне гатэляў, яна накіроўвала на аплату пуцёвак папярэдніх замоўцаў. Такім чынам яна падманула 91 беларуса на суму звыш 550 тысяч рублёў, які абвінавачаная пацярпелым не кампенсавала.

Суд прысудзіў аферыстку да 6 гадоў турмы і штрафу ў 50 базавых велічынь (2 000 рублёў).

Чытайце таксама:

Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай

Пенсіянерка аддала кур'еру ў масцы 22 тысячы рублёў. Але яго здолелі дагнаць

Мінчук схлусіў, што згубіў кашалёк, і забраў чужы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930