Знайсці
29.05.2024 / 17:2918РусŁacБел

Святар РПЦ заявіў, што ўдзельнікі вайны супраць Украіны пачалі ўваскрасаць. Першым стаў кітаец

Протаіерэй РПЦ Арцемій Уладзіміраў заявіў, што загінулыя салдаты, якія ваююць у складзе расійскай арміі супраць Украіны, пачалі ўваскрасаць. Святар расказаў пра цуд у праграме «Гутаркі з бацюшкам» на Вялікдзень, урывак апублікавалі «Осторожно, новости».

Скрыншот відэа: «Осторожно, новости»

Па словах Уладзімірава, не верыць у магчымасць уваскрэснуць немагчыма. Святар расказаў, што часта мае зносіны з расійскімі вайскоўцамі і тлумачыць ім, што «смерці няма». У дадатак айцец Арцемій расказаў гісторыю пра нібыта ўваскрэслага пасля гібелі на вайне ва Украіне кітайца.

«Перад вялікім постам я паглядзеў ролік пра нейкага кітайца, які ўдзельнічаў у СВА, атрымаў кулю ў жывот, якая развярнула ўсе ягоныя вантробы, ад гэтага памёр і ўваскрос. Яму з'явіўся свяціцель Лука Крымскі, яго вылечыў», — заявіў святар.

Паводле яго, гэта не адзінкавы выпадак. А кітаец пасля «ўваскрашэння» разам з усёй сваёй сям'ёй стаў адэптам РПЦ.

Арцемій Уладзіміраў у пачатку стагоддзя атрымаў вядомасць як аўтар праваслаўных кніг для дзяцей і бацькоў. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён цалкам падтрымаў палітыку расейскага кіраўніцтва. Арцемій актыўна выступае з праваеннымі пропаведзямі, у якіх прайграе асноўныя ўстаноўкі расійскай дзяржаўнай прапаганды.

У 2019 годзе Уладзіміраў расказваў, што, маўляў, меў зносіны з духам памерлага ў 1882 годзе Чарльза Дарвіна. Па словах святара, навуковец прасіў яго не верыць у тэорыю эвалюцыі.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл пажадаў Пуціну кіраваць яшчэ 76 гадоў

Без палітыкі і прашэння аб перамозе Расіі. У БПЦ напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне

Кіраўнік МУС Эстоніі прапанаваў прызнаць РПЦ тэрарыстычнай арганізацыяй

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
24
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
29.05.2024
Гони попа из Беларуси., РПЦ - гэта не ўсё праваслаўе, праваслаўе - гэта не РПЦ.
0
NASZA NIVA 2024/адказаць/
29.05.2024
Гэбэшная кодла ....
30.05.2024
ваш экстрасенс ,и конкретно психиатры ? случай должен быть интересен специалистам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930