Знайсці
30.05.2024 / 20:064РусŁacБел

Як часта трэба сустракацца з сябрамі, каб добра сябе адчуваць? І пры чым тут пахі?

Навукоўцы сцвярджаюць, што віртуальнае сяброўства не заменіць асабістыя сустрэчы. І іх колькасць уплывае на здароўе.

Фота: Getty Images

У нядаўнім даследаванні навукоўцы прааналізавалі даныя амаль 13 тысяч добраахвотнікаў, вывучыўшы не толькі колькасць іх сяброў, але і тое, ці бачыліся яны з імі. Атрыманыя вынікі гавораць пра тое, што прынамсі адзін асабісты кантакт з сябрамі ў тыдзень быў моцным фактарам паляпшэння фізічнага і псіхічнага здароўя, піша The Washington Post.

Як адзначае адзін з аўтараў даследавання прафесар псіхалогіі Універсітэта Брытанскай Калумбіі Эрык Кім, званкі ці тэкставыя паведамленні не мелі аналагічнага ўплыву.

Людзі — сацыяльныя жывёлы, і знаходжанне ў прыязным асяроддзі іншых людзей зніжае рызыку ішэмічнай хваробы сэрца, інсульту, дыябету 2 тыпу, хваробы Альцгеймера і нават раку.

Адна з прычын, па якой сяброўства так важна для здароўя, даволі простая. Сябры, па словах навукоўца, заахвочваюць займацца спортам ці есці здаровую ежу, а таксама могуць даць важную інфармацыю, напрыклад пра тое, дзе зрабіць прышчэпку ад грыпу.

Шэраг даследаванняў ацанілі неспрыяльныя наступствы адзіноты і сацыяльнай ізаляцыі для здароўя і дабрабыту. Напрыклад, было выяўлена, што адзінота звязаная з павышанай рызыкай развіцця ішэмічнай хваробы сэрца на 29%.

Іншыя даследаванні паказалі, што ў людзей, якія сацыяльна ізаляваныя, выпрацоўваецца больш картызолу (гармону, які рэгулюе стрэс у арганізме) на працягу дня, які звязаны з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і павышанай рызыкай смяротнасці ў цэлым.

Навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што перавага непасрэдных зносін можа быць звязаная з пахам.

Навуковыя эксперыменты дэманструюць, што, улоўліваючы пахі цела іншых людзей, мы можам пераняць іх эмоцыі ад трывогі і страху да шчасця.

Як сцвярджае спецыяліст па сацыяльнай і культурнай псіхалогіі Інстытута вывучэння паводзін Універсітэта імя Радбода ў Нідэрландах Джаспер дэ Грот, зносіны праз пах цела адбываюцца ў асноўным на падсвядомым узроўні і таму яны могуць быць у пэўных выпадках больш шчырымі, чым словы.

Фота: Vecteezy

Паводле яго слоў, гэтая роля пахаў у адчуванні эмоцый іншых людзей можа дапамагчы растлумачыць, чаму людзі з больш адчувальнымі насамі, як паказала даследаванне, схільныя мець значную колькасць сяброў і менш пакутаваць ад адзіноты.

Навукоўцы сцвярджаюць, што калі мы праводзім час з сябрамі і сваякамі тварам да твару, нейронная актыўнасць у нашым мозгу можа сінхранізавацца, што прыводзіць да праявы большай дабрыні ў адносінах да іншых, лепшага ўзаемадзеяння і разумення. А вось калі мы перапісваемся або маем зносіны ў відэачаце, такой сінхранізацыі амаль не адбываецца.

Сяброўскі дотык таксама можа быць магутным абязбольваючым. Так званыя C-тактыльныя валокны — тып нервовых валокнаў у скуры чалавека — рэагуюць на павольныя пагладжванні, пасылаючы сігналы ў мозг, якія памяншаюць пачуццё болю.

Такі эфект быў выяўлены як пры правядзенні балючых медыцынскіх працэдур, так і пры хранічных захворваннях, такіх як хвароба Паркінсана.

Яшчэ адно даследаванне паказала, што асабістая сустрэча з сябрамі паляпшае функцыянаванне генаў, звязаных з імуннай сістэмай. Такія перавагі, аднак, не назіраліся ў тых, хто меў зносіны толькі са сваімі сябрамі ў інтэрнэце.

Такім чынам, для глыбокай сувязі і карысці для здароўя неабходны асабісты кантакт хаця б раз на тыдзень.

Чытайце таксама:

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

Навукоўцы: Адзінота павялічвае рызыку захворванняў сэрца

Адзінота зніжае імунітэт

Сем правілаў сяброўства, якія запатрабаваныя і ў каханні

Самота горшая за атлусценне

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
нявеста азаронка/адказаць/
31.05.2024
но губазики и т.п. ведь еще не устали

избивать женщин
2
Индеец/адказаць/
02.06.2024
Для памяркоуных совсем не требуются общение, хватит лизаться с собаками. Сидеть тихо в норе с краю, тиктоке, вконтакте рюззьком, интровертить, и вечно мечтать куда-нибудь съе...ться, от загорода до заграницы. Вылазить для размножения раз в год, када типло,када выхадной, када звезды сошлись, и мама не папрасила на дачы градки ракам пакапать. Ведь домашнее хрючево самое вкусное, а в рэстаранах адин тухляк падают. Родственники да трэтьева калена - это основное абщэнне. Как правила тоже, раз у пол года-год, када срака прыпекать начинает. Других друзей в жизни не бывает, кроме школьных и из университета, это мне так совки объяснили. Даже если вы с ними вместе клей нюхали и по вене хмурого пускали, навеное.
02.06.2024
Индеец, Максимка ты совсем ку - ку, одним словом -  дитя перестройки, или недонастройки. :) B твоем случае второе будет правильнее, вот и Tолян не даст соврать. :)) 

Hе, ну если вместе клей нюхали и по вене хмурого пускали - this is a completely different matter, this is friendship forever ! :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930