Знайсці
29.05.2024 / 17:352РусŁacБел

Чаму Лукашэнка папракаў сваіх прапагандыстаў за тэму Украіны?

На медыяфоруме, дзе сабраліся супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў некаторых прапагандыстаў. Ён сказаў, што тыя лаюць усіх і ўся, не разабраўшыся. «Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну? Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны». «Наша Ніва» спытала ў аналітыка Аляксандра Фрыдмана, што могуць азначаць падобныя заявы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 года. Фота: Pyotr Sivkov/TASS

Экспромт або загадзя падрыхтаваная прамова?

Аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што не варта перабольшваць значэнне гэтых заяў і спадзявацца, што дзяржпрапаганда пачне працаваць па стандартах журналістыкі.

«Прынамсі з таго, што нам паказвалі, гэта ўсё больш нагадвала дыялог вельмі старога чалавека, які распавядае пра свой уласны досвед, назіранні, свае ўласныя ўражанні і ўспрыманне. Гэта не выглядала так, што ён раздае нейкія загады», — адзначае Фрыдман.

Аналітык мяркуе, што калі трэба, то прапагандысты атрымліваюць загады, дзе ўсё абсалютна дакладна вызначана, як расстаўляць акцэнты, як паказваць вось гэта і гэта.

«Тут больш падобна да таго, што яму асабіста нешта не спадабалася, ці ён палічыў, што гэта залішняе, бо напады на Украіну сапраўды ўзмацніліся.

Магчыма, нешта закранула яго асабіста, калі ішлі нейкія абразы ў бок украінцаў, бо ён любіць казаць, што мае ўкраінскія карані. Магчыма, у той момант Лукашэнка проста прыгадаў нешта такое, бо яго прамова не выглядала, як нешта праграмнае і падрыхтаванае».

@nashaniva Лукашэнка параіў Азаронку апусціцца на зямлю #лукашэнка#беларусь#нашаніва#беларусьновости#пропаганда#азаренок#беларускаямова♬ Funny Guy - Parry Music

Рэакцыя на словы Лукашэнкі мусіць быць

Таксама Аляксандр Фрыдман адзначае, што заявы Лукашэнкі гучалі даволі супярэчліва, бо з аднаго боку ён накідваўся на так званую «аўтарскую журналістыку», а з іншага — некалькі разоў хваліў Азаронка і Мукавозчыка.

Рыгор Азаронак. Фота: скрын стрыму

Пры гэтым гісторык не адмаўляе, што некаторыя змены могуць адбыцца, паколькі ў персаналісцкіх дыктатурах абавязкова мусіць быць рэакцыя на словы дыктатара.

«Паколькі ён не сказаў, як яму дакладна патрэбна, цяпер перад прапагандай стаіць задача ўлавіць, якім чынам зрабіць так, каб яму спадабалася».

Могуць адбыцца касметычныя змены

На думку Фрыдмана, хутчэй за ўсё прапагандысты ў хуткім часе атрымаюць ад Уладзіміра Пярцова больш канкрэтныя ўказанні.

Таму бліжэйшымі днямі будзе цікава паназіраць за перадачамі Азаронка, тэкстамі Мукавозчка і праўладным тэлеграм-каналам «Жоўтыя злівы». Трэба паглядзець, якую яны будуць выкарыстоўваць тэрміналогію.

«Мая тэза, што ўкраінцаў пачнуць менш абражаць, а вось на так званых «змагароў» гэта распаўсюджвацца не будзе, бо з імі можна рабіць што заўгодна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прапагандысты ўвогуле арыентуюцца на тую тэрміналогію, якую выкарыстоўвае Лукашэнка. А яму ўвогуле падабаецца слова «мярзотнікі», яны за ім паўтараюць у сваіх тэкстах, бо думаюць, што калі яны паўтараюць за Лукашэнкам, то дакладна не памыляюцца.

Таму ў дачыненні да «змагароў» нічога не зменіцца. Змены магчымыя толькі ў дачыненні да Украіны і ўкраінцаў, але касметычныя, бо што тычыцца Украіны, то беларуская прапаганда не робіць нічога арыгінальнага, а толькі паўтарае і выкарыстоўваюцца расійскія наратывы. Калі яны зменяцца ў Расіі, то зменяцца і ў Беларусі», — кажа Аляксандр Фрыдман.

Падсумоўваючы — можа змяніцца тэрміналогія, а не сутнасць.

Чытайце таксама:

Лукашэнка ў выступе паўтараў ідэі Марата Маркава. Асоба новага міністра інфармацыі ўжо вызначана?

Стала вядома, за што Лукашэнка граміў «аўтарскія праграмы» на тэлебачанні

«Некаторыя зорку злавілі. Выйсці на экран, лаючы ўсё…». На каго з прапагандыстаў намякаў Лукашэнка?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
5
29.05.2024
Малодчы сын Лукашэнкі - Коля Абельскі-Лукашэнка - напалову ўкраінец. Думаю з гэтым звязаныя такія заявы Лукашэнкі.
1
Айнене/адказаць/
29.05.2024
Фан, нет там украинской крови. Ни капли. Коля типичный цыган, уже лысеет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930