Знайсці
29.05.2024 / 15:364РусŁacБел

Лукашэнка знайшоў арыгінальную падставу пакрытыкаваць Галоўчанку

Аляксандру Лукашэнку ў часе яго рабочай паездкі ў Оршу паказалі сякеры беларускай вытворчасці. На тое, што Лукашэнка і яго прапагандысты карыстаюцца сякерамі фінскай маркі Fiskars, звяртала ўвагу «Наша Ніва». Лукашэнка адрэагаваў і даручыў арганізаваць выпуск такой айчыннай прадукцыі.

 Новыя беларускія сякеры Лукашэнку ў Оршу прывезлі аж дзве, каб паказаць, што яны аднолькавыя і цяпер можна пачынаць масавую вытворчасць. Працавалі над імі адразу два прамысловыя гіганты — МТЗ і «Гарызонт».

Лукашэнка, які кіруе краінаю амаль 30 гадоў, без спыну дапікаў чыноўнікаў у Оршы, што гэта ганьба — мы столькі маем лесу, а сякеры закупляем, маўляў, да чаго краіну давялі. 

Віцэ-прэмʼер Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць, запэўніў, што ўжо з гэтымі сякерамі ўсё добра і папрасіў Лукашэнку ўласнаручна праверыць іх якасць.

А таксама дадаў, што прэмʼер-міністр іх ужо праверыў. 

— Прэмʼер-міністр нарадзіўся ў космасе! Ён не ведае, што такое сякера! А я вось пагляджу. Праверым гэта, — паабяцаў уласнаручна паспрабаваць сякеры ў працы Лукашэнка.

@nashaniva Чаму маладога дырэктара «Легмаша» на сустрэчу з Лукашэнкам адзелі ў форму? #беларусь#нашаніва#беларусы#лукашенко#александрлукашенко#орша♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў раскрытыкаваў урад. За што на гэты раз?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
0
Ёсік/адказаць/
29.05.2024
Зграя, гэта адносіны да ўсіх вас. Вы сьмецьце, якое можна адсунуць брудным ботам.
29.05.2024
За савецкім часам "Гарызонт" выпускаў электроніку. За 30 гадоў "падняліся" да вырабу сякер...
0
даведка/адказаць/
29.05.2024
Лукашенко зачем-то взъелся на Романа Головченко, который ему должен быть как сын родной, с которым они уже даже похожи как две капли воды... https://i.ibb.co/L8Jxnzq/Golovchenko.png
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930