Знайсці
29.05.2024 / 15:003РусŁacБел

Беларусцы на вяселле падарылі 123-гадовую вялікую залатую манету. Ведаеце, колькі яна каштуе цяпер?

У рэдакцыю Onliner звярнулася чытачка і пахвалілася залатой манетай, якую ёй на вяселле падарыла бабуля. На фатаграфіі быў царскі чырвонец 1901 года — адна з самых вядомых манет Мікалаеўскага часу, вагой 8,6 грама і з утрыманнем золата 7,74 грама.

Дзяўчына цікавілася, колькі такі рарытэт можа каштаваць цяпер, пра што мы і спыталі нумізмата.

Дыяметр манеты складае 22,5 мм. У параўнанні з чырвонцамі Аляксандраўскага перыяду вага Мікалаеўскага быў паменшана ў паўтара разы. Галоўнае адрозненне паміж 10-рублёвымі манетамі — гэта партрэт цара. Манеты 1898 года выпуску маюць да пяці варыяцый партрэта Мікалая II. Манеты 1900 года і да 1911 года чаканкі выглядаюць прыкладна аднолькава.

— Так, яны залатыя і перыядычна сустракаюцца на аўкцыёнах, усё залежыць ад стану. Так, золата 900-й пробы. Увогуле, вельмі папулярная і запатрабаваная манета, цана якой вар'іруецца ад $600 да $900 на пляцоўках аўкцыёнаў. Але трэба правяраць, бо сустракаецца шмат копій і падробак, — распавядае нумізмат.

Паводле яго слоў, на кошт Мікалаеўскага чырвонца таксама ўплывае літарная гравіроўка: АГ, АР, ФЗ, ЭБ, нд — гэта ініцыялы мінцмайстраў, людзей, якія ў той ці іншы час былі адказнымі за выпуск манет і сачылі за працэдурай чаканкі.

Усяго было выпушчана каля 27 мільёнаў такіх асобнікаў. Пазнейшыя ўзоры ацэньваюцца даражэй, і сярод іх сустракаюцца рэдкія і дарагія асобнікі, такія як чырвонцы 1906 года (Усяго 10 штук) або серыі 1910 года (каля 100 тысяч асобнікаў). Яшчэ адна рэдкая манета — чырвонец 1911 года, выпушчаны тыражом каля 50 тысяч асобнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
8
Ха-ха
11
Ого
17
Сумна
8
Абуральна
29
3
Расціслаў/адказаць/
29.05.2024
Кітайская падробка. Не ўводзьце людзей у зман. Еа рынку такіх 90%.
29.05.2024
Расціслаў, скуль ведаеце?  
0
Андрей /адказаць/
01.06.2024
Не берите во внимание мнение этого "экшперта". Монета оригинал, если вес 8.57- 8.6 то гарантированно подлинная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930