Знайсці
29.05.2024 / 14:4117РусŁacБел

Трамп заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве

Гэтая заява, зробленая за зачыненымі дзвярыма, здзівіла некаторых прыхільнікаў.

Дональд Трамп: AP Photo Manuel Balce Ceneta

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на закрытай сустрэчы з донарамі ягонай перадвыбарнай кампаніі заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве.

Таксама Трамп адзначыў, што бамбіў бы Пекін у выпадку кітайскага ўварвання на Тайвань. Як паведамляе The Washington Post, гэтыя заявы здзівілі некаторых прыхільнікаў Трампа.

У апошні час Трамп рэдка кранае тэмы Украіны ў перадвыбарнай кампаніі. Раней ён абяцаў, што скончыць вайну за суткі, калі стане прэзідэнтам ЗША. Журналісты таксама паведамлялі аб мірным плане Трампа, які прадугледжвае адмову Украіны ад акупаваных Расеяй тэрыторый. Пазней штаб Трампа назваў гэтае паведамленне фэйкавым.

Іншая рэзанансная заява Трампа тычылася еўрапейскіх саюзнікаў у NATO: экс-прэзідэнт аднойчы заявіў, што «дазволіць Пуціну рабіць з імі ўсё, што ён захоча, калі яны не будуць вылучаць больш сродкаў на абарону».

У апошні час Трамп актыўна займаецца зборам сродкаў на перадвыбарчую кампанію. Ён асабіста сустракаецца з донарамі па ўсёй краіне, каб даведацца іх меркаванне ў тым ліку па пытаннях знешняй палітыкі. Па звестках прэсы, Трамп раздае абяцанні буйным донарам — напрыклад, абяцае знізіць падаткі — і запытвае вялікія сумы грошай, якія часам здзіўляюць яго прыхільнікаў. Такія паводзіны рэзка кантрастуюць з кампаніямі 2016 і 2020 гадоў — тады Трамп удзельнічаў у зборы сродкаў неахвотна.

Аналітыкі мяркуюць, што такім чынам экс-прэзідэнт хоча кансалідаваць сваіх донараў на фоне паведамленняў, што многія спонсары Дэмакратычнай партыі скарачаюць падтрымку Джо Байдэна, не верачы ў яго перамогу. У красавіку кампанія дзейнага прэзідэнта ўпершыню сабрала менш, чым кампанія Трампа — 51 млн даляраў супраць 90 млн.

Чытайце таксама:

Слуханні па крымінальнай справе супраць Трампа завершаныя. Вердыкт вынесуць прысяжныя

Байдэн прапусціць саміт міру па Украіне ў Швейцарыі. Ён перасякаецца з перадвыбарчым мерапрыемствам па зборы грошай у Каліфорніі

Нікі Хэйлі падтрымае Трампа на выбарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
0
Адказ ясны/адказаць/
29.05.2024
Просто смешно , ды што ты балбочаш, бурацінка рускамірная? Трамп ПАЧАЎ пастаўкі летальнай зброі ва Ўкраіну, на што Абамка з Бідонам не маглі наважыцца аж два гады. А абедзьве расейскія атакі адбыліся тады, калі за Ўкраіну адказваў асабіста Бідон. Прычым у другім выпадку падрыхтоўка пачалася адразу пасля яго абрання ў Белы дом. Чамусці за Трампам Пуцін сядзеў ціха пад лаўкай і баяўся лішні раз высунуцца. 

Ты - жывы прыклад няздольнасці думаць галавой. 
30.05.2024
Просто смешно , не ведаем, бо "калі б" - гэта фантазіі. І якраз пры Трампе Украіна адбудавала сваю армію.
01.06.2024
Вас убивают уже 3 года. Вы потеряли 25% территории и Азовское море. 6 млн. ваших граждан бежали из страны. Сотни тысяч убитыми и искалеченными . Все это произошло без Трампа, но вашего президента волнует даст ли Трамп деньги или нет когда станет президентом. Трампу еще надо избраться, а вам дай бог дожить до конца года при сегодняшней « помощи» Белого дома, ЕС и НАТО.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930