Знайсці
29.05.2024 / 14:28РусŁacБел

У Магілёве былога палітвязня арыштавалі зноў — за «паклёп» на Лукашэнку

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 мая пачнецца судовы працэс у дачыненні да Паўла Белаголава. Яго абвінавачваюць у «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК РБ). Суд будзе весці суддзя Таццяна Рахманенка, якая неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды, піша Mayday.team.

Павел Белаголаў — былы палітвязень. У жніўні 2022 года суд Дрыбінскага раёна прыгаварыў мужчыну да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ), а таксама за «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК РБ).

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён у 2020 годзе пакінуў непахвальны каментар «УКантакце» ў дачыненні да сілавіка, а таксама ў тым, што ў 2021 годзе ён негатыўна выказаўся ў адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка (так званая «справа Зельцэра»).

Вызваліўся Белаголаў у кастрычніку 2023 года. Пакаранне ён адбываў у ПК-1 Наваполацка.

У лютым 2024 г. над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе. Тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у «распаўсюджанні экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930