Знайсці
29.05.2024 / 14:05РусŁacБел

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксембургу разгледзеў пазоў авіякампаніі «Белавія» супраць Рады ЕС, у якім кампанія патрабавала зняць з яе санкцыі.

«Белавія» спрабавала апратэставаць санкцыі ЕС, якія былі накладзеныя ў 2021 годзе, пасля таго як у Мінску быў прымусова пасаджаны борт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. ЕС забараніў палёты «Белавія» ў свае аэрапорты, а таксама забараніў еўрапейскім самалётам лётаць праз Беларусь.

У пастанове суда гаворыцца, што «Белавія» зʼяўляецца дзяржаўнай нацыянальнай авіякампаніяй, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў ёй усялякую падтрымку пасля ўвядзення санкцый. Для гэтага, напрыклад, ён дамовіўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб адкрыцці для кампаніі новых маршрутаў авіякампаніі ў Расію. 

Акрамя таго, у рашэнні суда гаворыцца, што кіраўніцтва авіякампаніі забараніла сваім супрацоўнікам пратэставаць супраць парушэнняў на выбарах у Беларусі. Таксама там указана, што кампанія займалася дастаўкай мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь.

«Такім чынам заяўнік атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго», — гаворыцца ў рашэнні суду.

У выніку суд адмовіўся здымаць санкцыі супраць «Белавія» і пастанавіў, што кампанія мусіць аплаціць усе судовыя выдаткі.

Чытайце таксама:

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул

З Мінска ў канцы мая запускаюць рэйс на «райскі курорт» Кітая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930