Знайсці
29.05.2024 / 13:38РусŁacБел

Швецыя перадасць Украіне два самалёты радыёлакацыйнай разведкі ASC 890. Што гэта за самалёты?

Швецыя абвясціла аб 16-м і самым вялікім пакеце ваеннай дапамогі Украіне памерам у 1,16 млрд еўра. У яго ўвайшоў самалёт радыёлакацыйнага выяўлення ASC 890.

Самалёт ASC 890. Фота: PlJonson / Twetter

Самалёт ASC 890 зʼяўляецца практычна аналагам расійскага Іл-20М і А-50. Судна абсталяванае радарам Erieye з зонай сканавання 120 градусаў, што дазваляе адсочваць караблі, самалёты і ракеты на адлегласці да 350 км на вышыні шэсць кіламетраў. 

Па словах міністра абароны Швецыі Пола Ёнсана, ASC 890 акажа «найбольшы ўплыў на ўкраінскую супрацьпаветраную абарону», паколькі дапоўніць і ўзмоцніць абяцаныя амерыканскія знішчальнікі F-16. 

«Яны могуць ідэнтыфікаваць крылатыя ракеты, беспілотнікі і цэлі, як на сушы, так і на моры», — сказаў ён. 

Акрамя таго, Швецыя перадасць авіяцыйныя ракеты сярэдняга радыусу AMRAAM. У паведамленні Мінабароны гаворыцца, што яны адаптаваны для выкарыстання ў наземных зенітна-ракетных комплексах. 

Такія ракеты таксама выкарыстоўваюць знішчальнікі F-16, якія Украіна разлічвае атрымаць ад еўрапейскіх краін да канца года. 

У прэс-рэлізе шведскага Міністэрства абароны таксама гаворыцца, што Стакгольм аддасць Кіеву ўсе наяўныя ў яго бронетранспарцёры PBV 302. 

Міністэрства абароны Швецыі прызнае, што, перадаючы Украіне лятаючыя радары, яно зніжае абараназдольнасць сваёй краіны. Кампенсаваць недахоп такога самалёта яно мае намер закупкай дадатковых самалётаў S106 GlobalEye. 

Швецыя ў 2024 годзе стала членам НАТА. Заяўку на ўступленне ў Альянс улады краіны, якая раней захоўвала нейтралітэт, падалі ў 2022 годзе на фоне поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Краіны НАТА папрасілі Зяленскага не патрабаваць сяброўства Украіны ў альянсе

Краіны ЕС пачалі здымаць абмежаванні для Украіны на ўдары па тэрыторыі Расіі — Барэль

Расія гатовая працягваць Стамбульскі перамоўны працэс — Пуцін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930