Знайсці
29.05.2024 / 13:371РусŁacБел

Кітай пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне быў гатовы паставіць Расіі зброю па просьбе Пуціна 

Што яму перашкодзіла гэта зрабіць?

Размова Джо Байдэна і Сі Цзіньпіна. 18 сакавіка 2022 года. Фота: Casa Blanca vía AP

Як піша аглядальнік The Washington Post Дэвід Ігнаціус, спасылаючыся на неназванага чыноўніка, праз некалькі тыдняў пасля пачатку ўварвання ва Украіну Кітай публічна заклікаў да спынення агню, аднак Пуцін «маліў аб пастаўках зброі». І Сі гатовы быў пайсці насустрач.

Аднак Кітай змяніў свае планы пасля званка прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які папярэдзіў Сі Цзіньпіна аб тым, што Злучаныя Штаты адкажуць на такі крок. Двухгадзінная размова лідараў адбылася 18 сакавіка 2022 года.

Спасылаючыся на сваю крыніцу, выданне сцвярджае, што гэта папярэджанне выклікала гнеўную рэакцыю Сі, які ў адказ запытаўся, ці не пагражае Байдэн яму.

Пасля гэтай размовы кітайскі лідар устрымаўся ад прамых паставак зброі. У той жа час, як заяўляюць неназваныя афіцыйныя асобы ЗША, былы віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая і адзін з найбольш давераных перамоўшчыкаў з Захадам Лю Хэ быў прызначаны кантраляваць «прыхаваную дапамогу ваенным намаганням Расіі».

У сваёй калонцы аглядальнік The Washington Post адзначае, што

афіцыйныя асобы ЗША цяпер заклапочаныя тым, што Пекін, тэхнічна прытрымліваючыся свайго абяцання не пастаўляць зброю Маскве, стаў самым буйным пастаўшчыком для абароннага сектара Расіі.

Згодна са справаздачай Фонда Карнэгі, Кітай пастаўляе ў Расію 50 найменняў тавараў двайнога прызначэння. Пры гэтым іх доля ў расійскім імпарце вырасла з 32 працэнтаў у 2021 годзе да 89 у 2022-м.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрв'ю ВВС адзначыў, што хаця Кітай і працягвае ўстрымлівацца ад перадачы рэальнай зброі, яго доля складае 70% у расійскім імпарце станкоў і 90% — мікраэлектронікі.

Чытайце таксама:

«Амерыканцы сказалі Расіі, што знішчаць усе расійскія ваенныя аб'екты ва Украіне, калі Пуцін рашыцца на прымяненне ядзернай зброі»

Кітай пабудаваў і хавае ў таямніцы першы ў свеце «дронаносец»

Сі Цзіньпін прапанаваў чатыры прынцыпы ўрэгулявання ўкраінскага крызісу

Блінкен асабіста ляціць у Кітай з «апошнім кітайскім» наконт паставак Расіі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
26
0
Федзя/адказаць/
29.05.2024
Китай совместно с путиным развязывальщики этой войны. К китайцам надо ставицца соответствующе, это вражки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930