Знайсці
29.05.2024 / 12:324ŁacБел

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск пабываў ля мяжы з Беларуссю ў Дубічах Царкоўных (Падляскае ваяводства).

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Раніцай 28 траўня на польскага вайскоўца з нажом напаў мігрант, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Вайскоўца шпіталізавалі. У хуткім часе прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў сувязі са здарэннем на ахову мяжы з Беларуссю накіравалі дадатковыя сілы, піша «Свабода».

29 траўня стала вядома, што стан пацярпелага ад нападу польскага жаўнера цяжкі. Ён змагаецца за сваё здароўе і жыццё, паведаміў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Цэзары Томчык.

Прэмʼер-міністр Туск у сваю чаргу выказаў вялікае спачуванне сямʼі параненага вайскоўца і заявіў, што польскі ўрад зробіць усё, што ад яго залежыць, каб блізкія пацярпелага атрымалі эфектыўную дапамогу. Ён падкрэсліў, што, на жаль, такія напады на вайскоўцаў не навіна.

«Сёння мы прынялі рашэнне разам з вайсковым камандаваннем, памежнай аховай і паліцыяй аб актывацыі ўсіх мераў у плане матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абсталявання, каб зрабіць вашу службу бяспечнай з пункту гледжання дзяржавы, бяспечнай настолькі, наколькі гэта магчыма таксама і з вашага пункту гледжання», — адзначыў Туск, звяртаючыся да жаўнераў.

Ён паведаміў, што памежнікі рэкамендавалі прадстаўнікам ураду як мага хутчэй аднавіць 200-метровую буферную зону ад мяжы з Беларуссю.

«І разам з міністрамі нацыянальнай абароны і ўнутраных спраў, усім урадам мы прымем такое рашэнне на пачатку наступнага тыдня», — сказаў кіраўнік урада.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы назваў міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы нападам на Еўрасаюз

Польскія памежнікі паказалі зброю мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

На беларускай мяжы цяжка паранілі польскага салдата

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0
3
Кастусь/адказаць/
29.05.2024
когда уже поляки стрелять начнут на поражение?
3
Ёрик/адказаць/
29.05.2024
Кастусь, уже давно говорю проведите напряжение в насколько киловолт, поставьте автоматические средства поражения: полез на збор получил пулю в жопу, чумазые пуциеские и лукашисские наймиты сами оттуды свинтят:))))))
1
Влад/адказаць/
29.05.2024
Заминировать - и нет проблем! Почему через украинскую границу мигранты не сунутся?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930