Знайсці
29.05.2024 / 10:42РусŁacБел

Затрымалі акцёра ТЮГа Аляксандра Гладкага

Сілавікі затрымалі мінчука з-за рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога», відэа з ім апублікаваў канал сілавікоў.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага зваць Аляксандр Гладкі. 

На відэа сілавікоў Аляксандр сядзіць перад камерай у кайданках, расказвае, што працуе ў тэатры, кажа, што ўдзельнічаў у 2020 годзе ў акцыях пратэсту ў Мінску, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». 

Што менавіта ставяць у віну Аляксандру Гладкаму — дакладна не вядома, на відэа сілавікоў ён кажа, што затрыманы па адміністрацыйнай і крымінальнай справе.

@nashanivanews Палітычныя затрыманні адбыліся ў тэатры ўдавы Макея #макей#беларусь#нашаніва#театр#актеры#маякраінабеларусь#тюз#репрессии#беларускаямова♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

«Бачыў Сяргея на калідорах у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі

Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага

Затрымалі адміністратара чата беларусаў Шры-Ланкі. За чат на 90 чалавек яму пагражаюць крыміналкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930