Знайсці
29.05.2024 / 09:424РусŁacБел

КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем

КНДР адправіла больш за 200 паветраных шароў са смеццем у Паўднёвую Карэю, паведамляе Yonhap.

КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем. Фота: Yonhap

Па даных паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, паветраныя шары пачалі перасякаць мяжу ўвечары 28 мая і ўпалі ў розных месцах па ўсёй краіне. Унутры паветраных шароў былі, сярод іншага, пластыкавыя бутэлькі, батарэйкі, дэталі абутку і гной. 

КНДР анансавала запуск паветраных шароў са смеццем пасля таго, як на тэрыторыі краіны распаўсюдзілі агітацыйныя матэрыялы з Паўднёвай Карэі. На працягу многіх гадоў людзі, якім удалося збегчы з Паўночнай Карэі ў Паўднёвую, адпраўлялі ў КНДР паветраныя шары, унутры якіх былі ўлёткі з крытыкай Кім Чэн Ына.

 

Паўднёвая Карэя папярэдзіла Паўночную «неадкладна спыніць свае бесчалавечныя і вульгарныя дзеянні».

Чытайце таксама:

У КНДР зацвердзілі парадак дэманстрацыі партрэтаў трох Кімаў

Улады Паўднёвай Карэі заблакавалі мегапапулярны кліп «Прыязны бацька» пра Кім Чэн Ына

Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7
0
Янка/адказаць/
29.05.2024
Сімвалічна, што паўночнакарэйскія прапагандысты не знайшлі пераканаўчых словаў для жыхароў Паўднёвай Карэі на конт злачыннасці іхнага рэжыма. Сапраўды, вельмі цяжка дадаць нешта ў сітуацыі, калі ў заможнай Паўднёвай Карэі абіраюць ўладу на дэмакратычных выбарах і нярэдка садзяць былых кіраўнікоў дзяржавы за карупцыю, а ў Паўночнай Карэі пры падтрымцы Кітаю і Расеі пануе ў раскошы крывавая дыктатарская дынастыя Кімаў, а большасць насельніцтва пакутвае ад жабрацтва, голаду і бяспраўя.
Таму адзінае, на што хапіла высілкаў паўночнакарэйскай прапаганды - перакінуць праз мяжу уласныя адкіды ды смецце.
29.05.2024
[Рэд. выдалена]
0
Саша/адказаць/
29.05.2024
Коммунистические дебилы. Мусор уберут. А кто дебилом был тот дебилом и останется.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930