Знайсці
28.05.2024 / 21:571ŁacБел

Краіны ЕС пачалі здымаць абмежаванні для Украіны на ўдары па тэрыторыі Расіі — Барэль

Краіны Еўрапейскага Саюза пачалі дазваляць Украіне наносіць удары па расійскай тэрыторыі, але гэтае пытанне працягваюць абмяркоўваць, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазепа Барэля.

Жазэп Барэль. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Ці дазваляем мы выкарыстоўваць зброю на расійскай тэрыторыі? Дзяржавы-сяброўкі пачалі вырашаць гэта, здымаючы такое абмежаванне. Яшчэ адна важная рэч для абмеркавання сёння», — заявіў Барэль перад пасяджэннем міністраў абароны краін ЕС.

Ён дадаў, што «паводле законаў вайны няма ніякіх супярэчнасцяў» ва ўдарах Украіны па тэрыторыі Расіі. Але частка дзяржаў будзе баяцца рызыкі эскалацыі.

«Аднак вы павінны знайсці баланс паміж рызыкай эскалацыі і неабходнасцю ўкраінцаў абараняцца. Таму што, вядома, вы не можаце накіравацца туды, адкуль адбываюцца атакі, вы знаходзіцеся ў абсалютна асіметрычнай сітуацыі», — падкрэсліў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Як вядома, краіны Захаду першапачаткова забаранілі Украіне выкарыстоўваць сваю зброю для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, яе можна было выкарыстоўваць толькі для ўдараў па тэрыторыях Украіны, акупаваных Расіяй, уключна з анексаваным у 2014 годзе Крымам.

Гэтае пытанне стала больш актуальным пасля таго, як украінскім вайскоўцам пачалі перадаваць дальнабойныя ракеты з радыусам дзеяння да 300 кіламетраў. Цяпер некалькі краін ужо заявілі, што яны дазволілі выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па Расіі. У прыватнасці, такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

Чытайце таксама:

Пентагон распрацоўвае тэхналогію, якая дазволіць дронам лятаць няспынна

Новы рэкорд: украінскі дрон атакаваў РЛС РФ на адлегласці 1800 км

Украінцы нанеслі ўдар па РЛС «Варонеж» у Краснадарскім краі — суперважным аб’екце расійская СПА

Па аб'ектах у Крыме ўдарылі ракетамі ATACMS

Грэцыя і Польшча заклікалі стварыць «Жалезны купал» над Еўропай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Пакет ракет/адказаць/
29.05.2024
Першымі пра адмену тэрытарыяльных абмежаванняў на выкарыстанне заходніх узбраенняў даведаюцца акупанты. Хаця не, не даведаюцца - не паспеюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930