Знайсці
28.05.2024 / 19:207РусŁacБел

Папа Рымскі трапіў у вялікі скандал пасля заявы, што ў каталіцкіх семінарыях квітнее «гамасяціна»

Буйныя італьянскія выданні паведамілі, што на нядаўнім закрытым пасяджэнні ў Ватыкане Папа Рымскі Францішак адкрыта выкарыстаў вельмі абразлівую італьянскую лаянку ў адносінах да «навучэнцаў некаторых семінарый» з-за іх сэксуальнай арыентацыі. Выбухнуў вялікі скандал.

Папа Рымскі Францішак. Фота: AP

Як паведамляе The Guardian, італьянскія выданні La Repubblica, Corriere и Adnkronos высветлілі падрабязнасці нядаўняй закрытай гутаркі Папы Рымскага Францішка з біскупамі, падчас якой Францішак «паскардзіўся на вялікую колькасць геяў сярод навучэнцаў у семінарыях».

«У сваёй прамове Папа Рымскі Францішак выказаўся супраць прыёму геяў у семінарыі і адзначаў, што, хоць і важна быць памяркоўнымі да ўсіх, але цалкам верагодна, што гей можа рызыкнуць весці падвойнае жыццё ў шкоду правілам.

Пасля гэтага Францішак заявіў, што ў некаторых семінарыях развялося занадта шмат frociaggine. Гэтае слова з'яўляецца вельмі абразлівым італьянскім жаргонам, якое перакладаецца як «галубізна», «гамасяціна» і іншыя больш мацерныя эквіваленты», — перадае The Guardian. 

Выданне са спасылкай на італьянскія медыя адзначае, што спачатку біскупы, якія прысутнічалі на закрытым пасяджэнні, паспрабавалі апраўдацца, што «Папа Рымскі выкарыстаў слова frociaggine у якасці жарту і, паколькі сам Францішак з Аргенціны, то ён не ведаў, што гэтае італьянскае слова з'яўляецца настолькі абразлівым».

Пасля інцыдэнт з заявай Францішка пракаментаваў і афіцыйны партал Ватыкана, публічна выбачыўшыся за словы Папы Рымскага.

«Папа Францішак ведае пра нядаўнія артыкулы, якія тычацца закрытай размовы з біскупамі. Папа ніколі не меў намер нікога абражаць або выказваць гамафобныя заявы, і ён просіць прабачэння ў тых, хто адчуў сябе абражаным з-за выкарыстання ім таго слова, пра якое паведамілі іншыя», — заявіў дырэктар прэс-службы Святога Трона Матэа Бруні.

Чытайце таксама:

Ватыкан дазволіў бласлаўляць аднаполыя пары

Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага

«Нас лічаць простым таварам». У Ватыкане музейшчыкі і ахоўнікі могуць упершыню падаць у суд супраць уладаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
10
Ха-ха
29
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1
4
гэта проста думкі ўслых/адказаць/
28.05.2024
Між іншым, гэта нейкім чынам тлумачыць адсутнасць у папы рымскага выразнай антываенная і антыдыктатарскай пазіцыі: папа спадзяецца, што вось там у пу і лу, захаваліся сапраўдныя хрысціянскія [s]скрэпы[/s] каштоўнасці.
1
Каталік/адказаць/
29.05.2024
Няхай адмяняе цэлібат альбо не здзіўляецца, бо гэтая з'ява ў каталіцкай царкве была, ёсць і будзе!
0
Католик/адказаць/
29.05.2024
Ау, этот «святой» поддерживал фашисткую хунту в Аргентине…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930