Знайсці
28.05.2024 / 17:472РусŁacБел

Паглядзіце, якую прыгажосць зрабілі на Старым мосце ў Гродне ФОТЫ

У Гродне стала яшчэ больш прыемна рабіць летні павольны шпацыр па цэнтры і Старым мосце праз Нёман. Бо сам мост у гэтыя дні ператвараецца ў адну велізарную летнюю яркую інсталяцыю, піша Newgrodno.by.

На мосце ўстанавілі шмат'ярусныя клумбы: на іх ужо распускаюцца яркія кветкі. Пры гэтым усё зроблена тэхналагічна — да кветнікаў нават падведзены кропельны паліў. 

Кіроўцы, праязджаючы міма, запавольваюць ход, а пешаходы спыняюцца, каб зрабіць незвычайныя фатаграфіі. Напэўна, гэтыя клумбы на мосце стануць адной з самых папулярных лакацый для фота.

Дарэчы, такім жа чынам крыху раней упрыгожылі адну з агароджаў у парку Жылібера. Там стаў цвісці плот, размешчаны насупраць плошчы Леніна.

Чытайце таксама:

Ад 35 рублёў за букет ля Камароўкі да некалькіх соцень у краме: колькі каштуюць півоні ў сезон. І чаму так дорага?

«Проста шкодніцтва нейкае!» У Віцебску камунальшчыкі знішчылі клумбы, што зрабілі жыхары

Насіць на Радаўніцу на могілкі пластыкавыя кветкі не варта. А чым іх можна замяніць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
0
28.05.2024
Ёсць радыенукліды, усё што хочаш ёсць...
29.05.2024
Колькі гэта каштуе? Грошы як у сраку. Лепш бы дрэваў ды кустоў пасадзілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930