Знайсці
28.05.2024 / 17:1416РусŁacБел

Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня

Прарасійская арганізацыя «Рух Саюз», якую ўзначальвае вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі Сяргей Лушч, накіравала звароты ў Палату прадстаўнікоў і Мінгарвыканкам з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 верасня, піша Sputnik.

Сяргей Лушч

Каментуючы гэтую ініцыятыву, Лушч заявіў, што на гэты зварот яго з паплечнікамі падштурхнула перайменаванне ў Адэсе вуліцы Беларускай у вуліцу Каліноўскага. Адначасова з гэтым збіраюцца подпісы пад адмысловай петыцыяй.

Паводле прарасійскага актывіста, Каліноўскі «не з'яўляецца ніякім народным змагаром за свабоду Беларусі. Гэта каласальная фальсіфікацыя». А змагацца з ягоным ушанаваннем трэба «вучачыся на памылках да 2020 года».

Лушч падкрэсліў, што перайменаванне вуліцы будзе сімвалічным на 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Чытайце таксама:

Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў

Галоўны прарасійскі палітык Беларусі Сяргей Лушч: быў «валхвом» паганскай секты, жонка не сцярпела сяброў-неанацыстаў

Хто стаіць за стварэннем прарасійскай партыі «Саюз»? Разбіраем па персаналіях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
55
1
Молатаў/адказаць/
28.05.2024
Рыбентроп, напрыклад, як ісціны арыец, Лушч мог бы лепш прапанаваць перайменаваць вул. Савецкую ў Брэсце ў вуліцу Сумеснага парада або ў праспект Гудэрыяна - для ўшанавання ўсіх удзельнікаў "уз'яднання" Беларусі. Але чамусьці не дае спакою імя Каліноўскага, які да 17 верасня ніякім бокам не датычыўся.
0
Цьвярозы/адказаць/
28.05.2024
У Лышча мазгі паплылі, ён, па першае, памылкова параўняне Мінск і Адэсу, мабыць дуркуе, як той Азаронак, як заўжды! Дык, і па другое, якія адносіны мае 17 верасня да вызвалення Беларусі. Хіба ў гэты дзень Беларусь вызвалялі??
0
Леший/адказаць/
29.05.2024
В Казани есть улица Калиновского
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930