Знайсці
28.05.2024 / 19:0024РусŁacБел

Кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі

Аб гэтым сведчыць новае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Што гэта за бізнэсмен і як такое магло здарыцца.

Валерый Кавалеўскі, Святлана Ціханоўская, Мікіта Забуга, Віктар Шаўцоў, Аляксандр Лукашэнка. Калаж: БРЦ

Як паведаміў журналістам Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ) прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі, для друку пашпартоў «Новай Беларусі» выбралі літоўскую кампанію UAB Garsų pasaulis (у перакладзе — «свет гукаў»). Кантракту з ёй пакуль няма, але падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і праведзена вялікая падрыхтоўчая работа.

Garsų pasaulis друкуе пашпарты для грамадзян Літвы і здаецца добрым партнёрам для дэмакратычных сілаў Беларусі. Аднак журналісты БРЦ высветлілі, што кампанія даўно мае дзелавыя сувязі з прадпрыемствам, значная доля якога належыць бізнэсмену Віктару Шаўцову.

Хто такі Шаўцоў

У адным са сваіх расследаванняў БРЦ паказаў, як Шаўцоў разам з беларускай дзяржавай з 2007 года да пачатку 2020-х зарабляў на праектах ЗАТ «Белзамежбуд» у Венесуэле. Акрамя гэтага, ён быў адным з уладальнікаў Трастбанка, які ў 2004 годзе называўся АКБ «Інфабанк». Гэты банк ЗША западозрылі ў адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусэйна і ўвялі супраць яго санкцыі.

Як удалося высветліць, Garsų pasaulis з 2016 па 2022 год з'яўлялася акцыянерам сумеснага беларуска-літоўскага прадпрыемства UAB GP Holographics, якое знаходзіцца ў Літве і вырабляе ахоўныя галаграмы для еўрапейскага рынку. Сярод іншых акцыянераў — Віктар Шаўцоў, ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» і яе ўладальнік Аляксандр Бабарэка.

Да лістапада 2023 года Шаўцову належала 40% акцый GP Holographics. Пасля яго доля стала складаць 70%.

Як расказала дырэктар Garsų pasaulis Ане Янаўскіене, супрацоўніцтва паміж яе кампаніяй і ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» пачалося каля 15 гадоў таму, але было спынена пасля пачатку вайны ва Украіне.

Хто прыцягнуў у праект пашпарта літоўскую кампанію

Па словах Кавалеўскага, Garsų pasaulis у якасці партнёра праекту пашпарта «Новай Беларусі» рэкамендаваў грамадзянін Беларусі Мікіта Забуга. Ён з'яўляецца кіраўніком кампаніі Pahonia, VšĮ, пад якой у Літве зарэгістравана Геральдычная рада.

Да пераезду ў 2003 годзе ў Літву Забуга працаваў следчым ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, а таксама ў атрадзе аператыўнага рэагавання і вышуку ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Журналісты звяртаюць увагу, што мужчына, акрамя актыўнай мецэнацкай дзейнасці ў сферы культуры і гісторыі Беларусі, з'яўляўся і працягвае з'яўляцца саўладальнікам беларускіх кампаній, дзве з якіх у 2012-2015 гадах мелі той жа юрыдычны адрас, што і Астравецкае РАУС.

Па словах галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, ён не ведаў пра бізнэс-актыўнасці Забугі ў Беларусі пасля 2020 года. Вячорка паабяцаў праверыць гэтую інфармацыю і адзначыў, што Офіс Святланы Ціханоўскай не мае працоўных адносін з Забугам.

Журналісты БРЦ сцвярджаюць, што спрабавалі ўзяць каментар у Віктара Шаўцова. Але ні на званкі, ні на пісьмовы запыт бізнэсмен не адказаў.

Чытайце таксама:

Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

Кавалеўскі адказаў на восем гарачых пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
39
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
16
2
Гэта яшчэ што/адказаць/
29.05.2024
Гэта яшчэ што. Адзін з заснавальнікаў фонда 'Страна для жызні' і гурта J-Mors, Артем Ледовский (юрыст, народжаны ў РСФСР), мае брата, які працуе ці працаваў у лукашэнкаўскіх спецслужбах. Ня ведаю, ці датычны да гэтага Арцём, але брат гадоў 20 таму займаўся/курыраваў кантрабанду каштоўных камянёў паміж РБ і Літвой. На заробленыя грошы адкрыў музычную студыю, куды прывабліваў беларускіх рокераў. Рэдакцыя, можаце не публікаваць мой камент, але перадайце расследвальнікам, хай пакапаюцца.
6
Gorliwy Litwin /адказаць/
29.05.2024
Белай Руссю заўжды будуць кіраваць мянты.. Часам праз сваіх стаўленікаў.
0
Змяні метадычку/адказаць/
29.05.2024
агентура, параўнай: меў рацыю Азараў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930