Знайсці
28.05.2024 / 21:483РусŁacБел

Чыноўнікі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя лагеры — абяцаюць жорсткія рэйды

Будуць правяраць захаванне правіл бяспекі.

Чыноўнікі збіраюцца правесці жорсткі маніторынг прыватных дзіцячых лагераў. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, цэнтр запланаваў правесці рэйды з мэтай жорсткага маніторынгу, піша Telegraf.

«Што тычыцца прыватных лагераў, якія працуюць па сваёй ініцыятыве, у гэтым годзе будзе праводзіцца больш жорсткі маніторынг па выяўленні месцаў незаконнага знаходжання дзяцей, таму што часцяком там не гарантаваная бяспека знаходжання, належны ўзровень аказання паслуг па харчаванні, пражыванні», — адзначыў Балбатоўскі.

У 2023 годзе з-за парушэнняў, удзельная вага якіх склала амаль 90%, чыноўнікі закрывалі лагеры, каб гарантаваць бяспеку дзяцей.

«Мы не супраць альтэрнатывы, але павінна быць узгоднена, хто мае права на аказанне гэтых паслуг, з мясцовай выканаўчай уладай. Таму мы не збіраемся нікому забараняць нічога, але ўсё павінна быць узаконена», — запэўніў Балбатоўскі.

Ён адзначыў, што ўжо распрацоўваецца заканадаўства, якое рэгламентуе прыватныя лагеры.

Чытайце таксама:

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Прыватнікі закрываюцца: бацькі распавялі пра сыход гурткоў са школ

«Прыбіральніца раскідала зменку». Маці школьніка з Новай Баравой лютуе, а ў каментарах дакараюць яе саму 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
Лейцар коркавы/адказаць/
28.05.2024
Сем разоў сын з 9 гадоў адпачываў у прыватнікаў, на 4-5 дзетак адзін выхавацель. Ня трэба хлусіць, грошы прыходзяць не на той рахунак, дык вырашылі пазачыняць. Сёння раніцай пачуў, што летам будзе 6 (шэсць!!!) змен у лагерах адпачынку. А чаму не 9? Прыватнік разумее, якая ў яго адказнасць, бо толькі супраць прыватніка ў любой галіне нашага сёняшняга жыцця вы вядзеце барацьбу на яго знішчэнне. Зразумела, што тамака не спяваюць "патрыятычных" песень на ноч, не цалуюць партрэт маленькага Сашы, там дзеці адпачываюць, а не працягваюць зас.раць сабе глузды вашай любоўю да дыктатара. Прадстаўнікоў з амапа ды губазікам туды таксама не запрашаюць.
0
Барысаў/адказаць/
28.05.2024
Лейцар коркавы, поўнасцю з вамі згодны
1
фэйспалм/адказаць/
28.05.2024
У прыватных каледоах зараз больш ідэалогіі чым у дзяржаўных. Славяць тых дзяцей з усяе сілы -- трасуцца, каб ліцэнзіі не адабралі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930