Знайсці
28.05.2024 / 19:014РусŁacБел

У Слуцку мужчына выгульваў дзіця на шворцы. Разгарэлася дыскусія

Незвычайную прагулку заўважылі ў адным з гарадскіх паблікаў.

Фото: Slutsk-Gorod.by у ВК

У адным з паркаў у Слуцку мінакі звярнулі ўвагу на незвычайную карціну: мужчына выгульваў дзіця на шворцы.

Такі аксесуар прадаецца на ўсіх папулярных маркетплэйсах. Прынцып працы просты: адзін бранзалет надзяваецца на руку дзіцяці, другі — на руку дарослага. Яны злучаныя шнуром, які расцягваецца.

@nashanivanews У Слуцку бацька выгульваў сына на павадку #слуцк#дети#отец#отецисын#беларусь#нашаніва#беларусьновости♬ Funny Guy - Parry Music

Фота апублікаваў гарадскі паблік. У каментарах разгарэлася дыскусія. Адныя вельмі асуджаюць такія паводзіны і адзначаюць, што сям'ёй павінна зацікавіцца апека.

Іншыя з імі спрачаюцца. Яны тлумачаць, што такі аксэсуар звычайна выкарыстоўваецца для кантролю дзіця з расстройствам аўтычнага спектру.

Чытайце таксама:

«Мошак касплэяць». Пад Магілёвам заўважылі нашэсце буслоў

Тыкток узарвала відэа з «Бабай Ягой» на беларускай вузкакалейцы

Навошта браць на могілкі перад Радаўніцай ланцуг? Вось як дапаможа з застарэлай праблемай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
1
мой п*зд*к/адказаць/
28.05.2024
як хачу, так и гуляю
29.05.2024
Брсм ухваляе, у еўрапейскіх краінах ёсць дзіцячыя рукзакі з павадком. Такія робяць розныя вытворцы. І гэта нармальна, так бяспечней для дзіцяці. Ён нікуды не збяжыць і не страціца ў натоўпе. І ў Еўропе ніхто коса не глядзіць на гэта. І толькі ў Беларусі ўсе такія лібералы, асабліва тыя, хто можа і накрычаць, і штурхнуць дзіцяці ў асаблівай хаце!
29.05.2024
Жыву ў Азіі - тут гэта звычайная справа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930