Знайсці
28.05.2024 / 15:564РусŁacБел

Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага

Прычынай сталі фота з сацсетак.

Андрэй Паплаўскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Затрыманага зваць Андрэй Паплаўскі. Яму 33 гады. Вядома, што шмат гадоў мужчына займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў. Ягоная кампанія ААТ «Ап Івэнт» ёсць у рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. У тэлеграме ён падпісаны як «Беларускамоўны вядучы», ягонае агенцтва таксама прапануе мерапрыемствы на беларускай мове.

З раскладу судоў відаць, што суд над чалавекам з такім жа іменем адбыўся 22 сакавіка 2024. Артыкул, па якім судзілі мужчыну — «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Губазікаўцы дэманструюць нейкія допісы з сацсетак мужчыны, якія не цягнуць на крыміналку — хутчэй абыгрыванне жартаў з 2020 года. Таксама паказваецца, быццам ён перасылаў нейкія артыкулы з незалежных медыя сваім сябрам. За што яго затрымалі цяпер (калі гэта паўторнае затрыманне), да канца незразумела.

@nashanivanews Палітычныя затрыманні адбыліся ў тэатры ўдавы Макея #макей#беларусь#нашаніва#театр#актеры#маякраінабеларусь#тюз#репрессии#беларускаямова♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і далі гіганцкі штраф

Затрымалі адміністратара чата беларусаў Шры-Ланкі. За чат на 90 чалавек яму пагражаюць крыміналкай

Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за данаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
39
0
Valadzimir/адказаць/
28.05.2024
[Рэд. выдалена]
1
Человек /адказаць/
29.05.2024
Жора, норма – это среднее значение. Пройдись по улицам города (если ты в РБ) и узри, чем есть норма.
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
30.05.2024
Человек , тое не норма, а вынік акупацыі і генацыду
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930