Знайсці
28.05.2024 / 15:523РусŁacБел

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ўзначаліў мемарыял «Катынь» у Расіі

Былы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька ўзначаліў расійскі мемарыяльны комплекс «Катынь». Беларускі культуролаг заступіў на новую пасаду 22 траўня, паведамілі ў комплексе.

Фота: Мемарыял «Катынь»

Сапоцька вучыўся ў БДУКМ, дзе скончыў у тым ліку аспірантуру і працаваў выкладчыкам, а таксама ў Акадэміі кіравання. У 2018 годзе ў 26 гадоў культуролаг узначаліў Нацыянальны гістарычны музей.

Дырэктара лічылі пратэжэ міністра культуры Юрыя Бондара. У 2020 годзе ён пакінуў міністэрскае крэсла, а хутка і Сапоцька пайшоў з музея, узначаліўшы неўзабаве Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Тады чыноўніка на старонках газеты адміністрацыі Лукашэнкі раскрытыкаваў прапагандыст Андрэй Мукавозчык — ён абвінаваціў Сапоцьку ў тым, што ў ягонай камандзе ў музеі працавала занадта шмат апазіцыянераў, ды і ў самога экс-дырэктара няма ніводнага запісу за 2020 год у сацсетках.

Нацагенцтва па турызме Сапоцька пакінуў у 2022 годзе, пасля ён працаваў дырэктарам культурна-дзелавога цэнтра «Белгазаўтасэрвісу».

Мемарыяльны комплекс «Катынь» быў адкрыты ў Катынскім лесе пад Смаленскам у 1998 годзе ў памяць пра польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940 годзе супрацоўнікамі НКУС, а таксама пра ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР.

Апошнім часам расійскія палітыкі і праўладныя гісторыкі спрабуюць зноў перагледзець тэму катынскага расстрэлу і ўзяць за асноўную савецкую версію — згодна з ёй, польскіх афіцэраў, сярод якіх былі і беларусы, расстралялі нацысты.

Чытайце таксама:

Былы дырэктар Гістарычнага музея Павел Сапоцька ўзначаліў Нацыянальнае агенцтва па турызме

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Нацыянальны гістарычны музей узначаліў 26-гадовы культуролаг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
Пытаннечка /адказаць/
28.05.2024
Хто суне гэтае нічтожаства?
0
Geschichte/адказаць/
28.05.2024
Хай вывучыць гісторыю, паездзіць ды сваімі вачамі пабачыць што зрабілі кáты напярод чым лухту дзецям падсоўваць. Можа далучаецца хаця б ня школу а якія факультатывы для студэнтаў адкрые пра здрацьвянелы край
1
Маё імя/адказаць/
28.05.2024
Тое, што расстралялі нацысты - адназначна. Іншая справа, што нацысты былі не нямецкія.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930