Знайсці
28.05.2024 / 20:092РусŁacБел

Зборная Беларусі па хакеі апусцілася на антырэкорднае месца ў сусветным рэйтынгу

Так нізка каманда яшчэ не размяшчалася.

Фота: ФХБ

Зборная Беларусі па хакеі апусцілася на антырэкорднае для сябе 16-е месца ў сусветным рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакею (ІІХФ).

Гэта адбылося пасля таго, як каманда прапусціла трэці запар чэмпіянат свету. Беларуская зборная была адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў праз вайну ва Украіне.

З 2003 года, калі быў створаны рэйтынг ІІХФ, беларусы не бывалі так нізка — да гэтага антырэкордам было 15-е месца ў 2014 годзе. Рэйтынг зборнай Беларусі разлічваецца зыходзячы з вынікаў у сезоне-2020/21.

Найвышэйшая пазіцыя зборнай Беларусі ў гісторыі — восьмая ў 2009 годзе. 

Цікава, што таксама адхіленая зборная Расіі пасля пропуску трэцяга чэмпіянату свету запар паднялася на другое месца ў рэйтынгу і цяпер саступае толькі канадцам. Гэтак адбылося, паколькі ІІХФ абараніла рэйтынг расіян пасля адхілення.

Чэмпіянат свету-2024 па хакеі выйгралі чэхі, якія ў фінале нанеслі паразу швейцарцам (2:0). Бронза дасталася зборнай Швецыі, якая абыграла канадцаў (4:2).

Чытайце таксама:

Чэхія выйграла хатні чэмпіянат свету па хакеі

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў топ-чэмпіянат

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
28.05.2024
Пох
0
Иосиф Виссарионович Сталин/адказаць/
30.05.2024
Не сказал был , в хоккей мы более менее хорошо играли , это была нашей надеждой , так как с футболом и другими видами спорта ничего не получалось.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930