Знайсці
29.05.2024 / 01:153РусŁacБел

Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу

Беларус апублікаваў у тыктоку ролік, дзе патлумачыў, чаму на касе можна ўбачыць, як прадавец перавешвае палку каўбасы і пералічвае яе кошт, нягледзячы на ўжо выстаўлены кошт на цэтліку.

Мужчына спачатку звярнуў увагу на абʼяву ў каўбасным аддзеле крамы: «Паважаныя пакупнікі! Канчатковы кошт каўбасных вырабаў вызначаецца на касе». Мужчына растлумачыў, што гэты надпіс адносіцца да сыравяленых, сыравэнджаных і сухіх каўбас.

«Гэты тып каўбас, паступаючы ў краму, працягвае ўсыхаць і губляць у вазе. Таму сённяшнія вага і кошт будуць адрознівацца ад заўтрашніх не на карысць пакупніка. І так цярпіць практычна ўся сыравяленая і сухая каўбаса», — кажа ён. 

10 г каўбасы могуць каштаваць і 30 капеек. «А калі такіх палак купляецца 10, 100, 1000?» — даводзіць аўтар роліка.

 

@slivkiby

Просто напоминаем вам, что такое может быть, но не специально

♬ оригинальный звук - Slivkiby

Ён дадае, што ўсушка каўбасы — гэта «не нешта такое звышнатуральнае». «Гэта ўсё прапісваецца ў нарматыўных і тэхнічных дакументах Рэспублікі Беларусь. А каб крама не губляла выручку, як правіла, паміж прадаўцом і вытворцам існуюць пэўныя дамоўленасці і скідкі», — тлумачыць мужчына. 

Таму касір павінен звяраць рэальную вагу з той, што пазначана на этыкетцы, і, у выпадку розніцы, павінен пералічыць кошт тавару. 

«Няхай гэтае відэа ўбачыць кожны пакупнік! А аўтару дзякуй ад усіх гандлёвых сетак», — напісаў адзін з каментатараў.

Чытайце таксама:

Тыкток узарвала відэа з «Бабай Ягой» на беларускай вузкакалейцы

29 кілаграм у тры гады: мінчанка гадуе дачку з цяжкай хваробай, а хейтары прапануюць перастаць даваць ежу вёдрамі

Дызайнер Бычкоўскі пахудзеў са 165 да 85 кг. Гэта ўжо яго трэцяя вайна з вагой — што дапамагае не сарвацца цяпер?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
0
Злобный вожык/адказаць/
28.05.2024
Это именно то, что было важно услышать, спасибо.
2
Народное техно/адказаць/
29.05.2024
Да идите вы в сраку с вашими беларусами украинцами и рускими. Пишите Советский человек
0
Трасцы/адказаць/
29.05.2024
Калі ён не разумее што рфія яго ўвесь час будзе цёгаць па кіўбасным марафонам, то хай арсенал розных вагаў з сабой цягае. І пачныце з элементарных рэчаў, а то ўвесь час страдаеце на гігантаманію
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930