Знайсці
25.05.2024 / 21:441РусŁacБел

Найлепшым фільмам Канскага кінафестывалю стала «Анора»

Сёння адбылася цырымонія закрыцця прэстыжнага форуму, на якой былі ўручаныя «Залатыя пальмавыя галіны».

Кадр з фільма «Анора»

Галоўную ўзнагароду 77-га Канскага кінафестывалю атрымала камедыя «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера пра амерыканскую стрыптызёршу, сына рускага алігарха і падручных яго бацькі. Галоўныя мужчынскія ролі ў ёй выканалі расійскія акцёры Юра Барысаў і Марк Эйдэльштэйн.

Другая па значнасці пасля Залатой пальмавай галіны ўзнагарода — Гран-пры — дасталася фільму «Усё, што мы ўяўляем як святло» рэжысёркі Паял Кападыя з Індыі.

Прыз найлепшаму акцёру атрымаў Джэсі Племонс («Віды дабрыні»), узнагароду найлепшай актрысе — Селена Гомес, Зоі Салдана, Адрыяна Пас і Карла Гаскон («Эмілія Перэс»).

Найлепшым рэжысёрам прызнаны Мігел Гоміш («Вялікае падарожжа»), прыз за найлепшы сцэнарый — у фільма «Рэчыва» Каралі Фаржа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Я не поняў/адказаць/
26.05.2024
"узнагароду найлепшай актрысе — Селена Гомес, Зоі Салдана, Адрыяна Пас і Карла Гаскон («Эмілія Перэс»)" - дык хто зь іх лепшая? Ці ўсе чатыры?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930