Знайсці
22.05.2024 / 13:103РусŁacБел

«Глядзі, другарадны герой трэцясортнай Элады». Новы верш Стася Карпава

Стась Карпаў апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Батумі. Фота: «Салідарнасць»

Глядзі, другарадны герой трэцясортнай Элады:
З такіх біяграфіяў робяцца толькі даклады.
Інструкцыі для недажыўшых да веку сталога.
І, можа быць… можа быць пара радкоў некралога,
Малітвы за ўсіх і нікога на брацкай магіле -
Два метры над крышкай — прыблізна сем футаў пад кілем.
Далёка заплыў, каб захраснуць у завужаным вусці
Героем для тостаў пра тых, хто не з намі чамусьці.

Навокал цяплее. Хвіліна, краіна, другая -
А я за сабой беларускую восень цягаю.
І холад, які пранікае у сэрца, у пальцы
Хоць біся у сопку башкой, хоць зарыйся у гальцы.

Такога заўжды і з паўслова пазнаеш адразу:
Бясконцая восень, дзе верасень — форма адказу
На ўсе твае мары гаротнай выгнанніцкай казкі,
Куды б ты ні сунуў халодны свой нос уцякацкі.

Сабакі глядзяць як іх горад ваюе з прыбоем.
Адчай і адчайкі усё запаўняюць сабою.
Я моўчкі знікаю пад іх несканчаемы клёкат
Ля чорнага-чорнага мора. Далёка-далека.

Батумі, 2024.

Чытайце таксама:

«У тых, хто зʼехаў, нярэдка абʼём смеласці павялічваецца за кошт абʼёма памяці». Карпаў — пра Саннікава

«Самая вялікая сіла ў свеце — гэта сіла ніх…» — Стась Карпаў пра рускую духоўнасць

«І нават Пуціна зая…лі. І нават Пуцін іх зая…ў». Стась Карпаў падзяліўся думкамі пра «добрых рускіх», пабачаных на гарачым поўдні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Лайк/адказаць/
22.05.2024
Зачапіла, хоць я і не ў выгнанні. Якасная паэзія, прачытаў двойчы.
0
але бліжэй да істарычэскай радзімы/адказаць/
25.05.2024
тут быў дзёрзкі, а там наадварот - млявы. не сойдзеце вы так ні тут, ні там за тэмпераментнага грузіна, Карпаў
0
дадам) спецыі)/адказаць/
25.05.2024
а за беларуса не сойдзеце тым больш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930